Улада2929

Камандуючы Унутранымі войскамі Караеў: Пасля СССР, калі служыць засталіся адны беларусы, я думаў, што дзедаўшчына знікне…

Намеснік міністра ўнутраных справаў, камандуючы ўнутранымі войскамі Юрый Караеў падзяліўся сваім досведамі перамогі над дзедаўшчынай. Гэта адбылося падчас сустрэчы з выпускнікамі факультэта Унутраных войскаў Вайсковай акадэміі ў ходзе вучэбна-метадычнага збору.

Як піша часопіс «Спецназ», Караеў адзначыў выпадак у Печах са смерцю шарагоўца Аляксандра Коржыча, які паказаў, што «галоўная небяспека ў сферы парушэння статутных правілаў узаемаадносін у сучаснай арміі — гандлёва-грашовыя адносіны паміж вайскоўцамі, а прасцей кажучы, звычайнае вымагальніцтва: грашовыя пераводы на банкаўскую картку, «купля» дабротаў па службе, карыстанне мабільнікам па вар’яцкім тарыфе».

Караеў адзначыў, што ў СССР існавала «махровая дзедаўшчына», якая была заснаваная на нацыянальнай варажнечы. «Пасля распаду СССР я думаў, калі служыць будуць адны беларусы, то праблема з «дзедаўшчынай» знікне сама сабой. Але прыйшло засілле сяржантаў. А праз некалькі гадоў вярнулася і розніца ў прызывах. Проста ўсе дзейнічалі паводле прынцыпу: з мяне здзекаваліся — і я буду».

Караеў расказаў, што, будучы камандзірам вайсковай часткі, за два тыдні ўскрыў усю сістэму дзедаўшчыны ў ёй. За бясчынствамі стаяў намеснік камандзіра аднаго з узводаў, старшы сяржант. Па словах намесніка міністра, за парушэннем статутных адносін найперш ідзе адсутнасць камандзіра ўзвода, абыякавасць камандзіра роты, страх адказнасці з боку камандзіра часткі.

«Калі парушэнне адбылося, то задача камандзіра ўзвода — паведаміць аб гэтым і пазбавіць сябе граху прыхоўвання», — сказаў Караеў.

Па ягоным меркаванні, любое злачынства, якое адбываецца ў падраздзяленні, — гэта «ўдар па войску, сілавых ведамствах, дзяржаве і прэзідэнце».

Таксама Юрый Караеў назваў асноўнае зло, з якім сутыкаецца малады афіцэр: «1. Алкаголь: колькі, дзе і з кім. 2. Грошы: пазыкі, заклады, гульні. 3. Начное баўленне часу: рэстараны, клубы, дыскатэкі».

***

На тэлеграм-канал «Нашай Нівы» можна падпісацца тут.

Каментары29

Вось сакрэтная статыстыка экспарту калію. Санкцыі дзейнічаюць4

Вось сакрэтная статыстыка экспарту калію. Санкцыі дзейнічаюць

Усе навіны →
Усе навіны

На таргі выставілі чыгунку пад Мінскам

Салістка «Начных снайпераў» звалілася з балкона падчас выступу ў Санкт-Пецярбургу

Конь і «Джылі» на подыуме: у Мінску прайшло моднае шоу, дзе гасцей прасілі адзецца па дрэс-кодзе13

Украінскі сцяг замест расійскага з'явіўся ўчора на вялізарным экране ў Астане ў часе візіту Пуціна

Ціханоўская: З мужам ужо больш за 600 дзён няма сувязі, але Сяргей — адзін з самых моцных людзей, якіх я сустракала19

Палітзняволенага журналіста Ігара Карнея зноў будуць судзіць

Даляр сёння падаражэў на шэсць капеек, еўра — на 122

У Оршы хлопец фоткаўся з беларускімі зоркамі і падтрымліваў «СВА». А яго асудзілі за экстрэмізм3

Беларус пра ўмовы ў лагерах для ўцекачоў: Калі маеш досвед, то разумееш, што ўсё можа быць і кепска, і сумна9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вось сакрэтная статыстыка экспарту калію. Санкцыі дзейнічаюць4

Вось сакрэтная статыстыка экспарту калію. Санкцыі дзейнічаюць

Галоўнае
Усе навіны →