Культура

Што пісала «Наша Ніва» 110 і 10 гадоў таму

У нашым мястэчку за апошні час пачало вельмі шырыцца п'янства. Праўды, што і даўней нашы мужыкі ад гарэлкі не адракаліся, але ж цяпер дык так п'юць, як ніколі не бывала. Бо ж і выгода для п'янюг настала: настроілі тутака новы тракцір і тры піўныя лаўкі… Ёсць дзе разгуляцца: мужык астатнюю капейку цягне з хаты, кідаючы дзяцей ды жонку галоднымі, і прапівае, а п'яны лезе з кожным біцца да варочаецца дамой з разбітай галавой, акрываўлены…

Цёмны беларусе! Дурманяць цябе праклятай гарэлкай ды апошнюю кроў высысаюць з цябе! Але і сам ты вінаваты: няхай бы так скора з’явілася ў нас бібліятэка, чытальня ці школа, як той тракцір, — дык гэтага няма! У Фінляндыі народ разумнейшы: сейм (дума) забараніў прадаваць гарэлку, хіба толькі для хворага дастанеш у аптэцы.

(Допіс з Лебедзева Вілейскага павета Віленскай губерніі). НН. №34. 1907

Дэлегацыя дэмакратычных сілаў Беларусі, у склад якой уваходзяць Эніра Браніцкая, Сяргей Калякін, Анатоль Лябедзька, Анатоль Ляўковіч, Аляксандр Мілінкевіч, Павал Севярынец і Зміцер Хведарук, у гэтыя дні наведвае ЗША. Найбольш адметнай падзеяй візіту стала гутарка з дзяржсакратаром Кандалізай Райс.

Падчас сустрэчы дзяржсакратар ЗША заявіла, што Вашынгтон падтрымлівае дэмакратычны рух у Беларусі.

А.Лябедзька падараваў дзяржсакратарцы бел-чырвона-белы напульснік з надпісам «За свабоду!». Яна яго адразу ж надзела на руку.

НН. 5 снежня. 2007

Каментары

Лукашысты зрабілі фэйкавую рассылку, што Ціханоўская сыходзіць. Рыхтаваліся даволі старанна

Лукашысты зрабілі фэйкавую рассылку, што Ціханоўская сыходзіць. Рыхтаваліся даволі старанна

Усе навіны →
Усе навіны

На датэрміновым галасаванні ўжо вывелі лічбу ў 35,99%6

У порт Тартуса прыйшлі расійскія караблі. Расія выводзіць войскі з Сірыі?4

Адбылася аварыя на каналізацыйным трубаправодзе ЦЭЦ-3 у Мінску2

Падчас «інтэрв’ю» на БТ Верамейчык спрабаваў патлумачыць Гладкай ролю Каліноўскага. «Мы, канечне, выразалі»3

Міністэрства інфармацыі забараніла прадаваць кнігі Чака Паланюка, Эн Эплбаўм і Ханьі Янагіхары3

Пуцін заявіў пра гатоўнасць да перамоваў з Трампам7

Дзяржпрапаганда выдала традыцыйную для ЗША працэдуру за змену пазіцыі па выбарах у Беларусі. Насамрэч нічога не мяняецца1

Мінскую прыбіральню, з якой хацелі зрабіць рыбны рэстаран, зноў выставілі на таргі

Людзям масава піша «Паважаны Акрэсціна». Што адбываецца?1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашысты зрабілі фэйкавую рассылку, што Ціханоўская сыходзіць. Рыхтаваліся даволі старанна

Лукашысты зрабілі фэйкавую рассылку, што Ціханоўская сыходзіць. Рыхтаваліся даволі старанна

Галоўнае
Усе навіны →