Гадзіннік, крыжык або татуіроўка замест пароля: навукоўцы прыдумалі новы спосаб ідэнтыфікацыі
Навукоўцы з Фларыдскага міжнароднага ўніверсітэта прыдумалі новы спосаб двухэтапнай аўтэнтыфікацыі замест дакучлівых пароляў і нязручных праверачных кодаў у SMS-паведамленнях. Новы метад атрымаў назву Pixie і для аўтэнтыфікацыі патрабуе толькі наяўнасці камеры на смартфоне, паведамляе The Verge.
Аўтары праекта прапануюць розным сайтам, дадаткам і сэрвісам выкарыстоўваць для пацверджання асобы пасля ўвядзення пароля або сканавання адбітку пальца (то бок першага этапу аўтэнтыфікацыі) сканаванне розных прадметаў. Гэта можа быць татуіроўка, абутак, гадзіннік, біжутэрыя, упрыгожванні або іншыя рэчы, якія заўсёды побач. Гэты сакрэтны прадмет будзе ведаць толькі сапраўдны карыстальнік, а для праходжання аўтэнтыфікацыі яму трэба будзе толькі навесці камеру тэлефона і адсканаваць яго.
Пры гэтым алгарытмы Pixie распазнаюць прадмет пры любым асвятленні або з любога ракурсу. Справа ў тым, што для вызначэння сапраўднасці сістэма распазнае нават дробныя дэталі.
* * *
Як вы лічыце, ці з'яўляецца такі спосаб аўтэнтыфікацыі надзейным?
Каментары