Амаль кожны месяц беларускія дызайнеры вопраткі і аксэсуараў прымаюць удзел у мінскіх фэшн-маркетах. Мы наведалі чарговы маркет і паглядзелі, што цікавага прапаноўваюць насіць мінчукам у гэтым сезоне.
Цудоўны варыянт для тых, хто не любіць насіць парасон — стыльны дажджавік ад дызайнераў з «LIMITEDMINSK».
А вось і беларуская варыяцыя сёлетняга трэнду з футрам на абутку — валёнкі ад Крысціны Бахаравай.
Камізэлька ў модныя палоскі ад брэнда «Heartiness» — прадстаўнікоў ручнога ткацтва.
Гарманічнае злучэнне розных фактур і матэрыялаў у завушніцах атрымліваецца ў брэнда аксэсуараў «Ptushka».
Незвычайнае ўпрыгожванне ад Таццяны Саковіч ў выглядзе «мінскай модніцы» адразу чапляе вока.
Безумоўна, лепшае вырашэнне ад дызайнеркі Юлі Бабій для тых, хто не можа вызначыцца, якая кашуля пасуе лепш — белая ці чырвоная.
Смелы каляровы мэсэнджар знайшоўся ў стваральніцы яскравых скураных аксэсуараў пад брэндам Vita Gordievska.
Сагрэцца можна ў паліто з цікавым патчам ад Марыны Давыдавай.
У дзяўчат «ZIBRA» ўсе рэчы вельмі незвычайныя, але ручная вышыўка гэтага сарафана прыцягнула нашую ўвагу больш за ўсё.
А вось званне самай незвычайнай рэчы на маркеце, па нашым меркаванні, дастаецца заплечніку-кашулі, які быў знойдзены ў «Astra Design».
Наступны фэшн-маркет з удзелам беларускіх дызайнераў адбудзецца ўжо праз месяц: 18-19 лістапада. Магчыма, і вы зможаце адшукаць там нешта арыгінальнае для свайго гардэроба.
Каментары