Свет44

Трамп мае намер адмовіцца ад плана «Чыстая энергія» Барака Абамы

Адміністрацыя прэзідэнта Трампа мае намер скасаваць прынятае Баракам Абамам заканадаўства, закліканае скараціць выкіды ў атмасферу парніковых газаў цеплаэлектрастанцыямі, паведамляе ВВС.

Адміністратар Агенцтва па ахове навакольнага асяроддзя ЗША (EPA) Скот Пруіт, які раней падвяргаў сумневу кліматычныя змены, заявіў, што план Абамы, які атрымаў назву «Чыстая энергія», быў пераборам.

Прэзідэнт Трамп, у сваю чаргу, аддаў ЕРА распараджэнне да сакавіка перапісаць гэтае заканадаўства.

План «Чыстая энергія» загадвае штатам выконваць патрабаванні па скарачэнні выкідаў у атмасферу двухвокісу вугляроду ў адпаведнасці з узроўнем спажыванай гэтымі штатамі энергіі.

Пруіт заявіў, што ўжо ў аўторак падпіша ўказ аб згортванні гэтага плана.

«Вайна з вуглём скончаная, — паведаміў у панядзелак адміністратар ЕРА прысутным на мітынгу ў горадзе Хазард, штат Кентукі. — Гэты закон на самай справе дзяліў людзей на пераможцаў і пераможаных, а ўлада не павінна выкарыстоўваць законы для падзелу людзей на тых, хто выйграў, і тых, хто прайграў».

Вугаль замест «чыстай энергіі»?

Раней Пруіт сцвярджаў, што план «Чыстая энергія» прымусіць штаты аддаваць перавагу аднаўляльным крыніцам на рынку вытворцаў электраэнергіі. У якасці генеральнага пракурора Аклахомы ён прыняў удзел у падачы пазову супраць гэтага заканадаўства ад імя 27 штатаў.

Рашэннем Вярхоўнага суда ў лютым 2016 года заканадаўства было пакінута ў падвешаным стане.

Пры прэзідэнце Абаму EPA заяўляла, што план «Чыстая энергія» зможа прадухіліць прыступы астмы ў 150 тыс. дзяцей і 6600 заўчасных смерцяў.

Аднак, як вынікае з паведамленняў у прэсе, якая даведалася пра чарнавік прапановы аб адмене гэтага заканадаўства, там ставіцца пад пытанне карысць гэтага закона для здароўя, на якую напалягала мінулая адміністрацыя.

У гэтым чарнавіку таксама, як мяркуецца, сцвярджаецца, што на адмене заканадаўства аб чыстай энергіі Амерыка можа зэканоміць 33 млрд даляраў.

Па плане «Чыстая энергія» штаты павінны былі адшукаць магчымасць да 2030 года знізіць выкіды парніковых газаў на 32% у параўнанні з узроўнем 2005 года.

Адмова ад гэтага плана моцна ўскладніць выкананне Злучанымі Штатамі абавязацельстваў, прынятых у адпаведнасці з Парыжскім пагадненнем па клімаце — міжнароднай дамовай, падпісанай Абамам і кіраўнікамі яшчэ амаль 200 краін свету ў 2015 годзе. Гэты дагавор закліканы абмежаваць выкіды ў атмасферу парніковых газаў і спрыяць барацьбе з глабальным пацяпленнем.

У чэрвені прэзідэнт Трамп даў зразумець, што гатовы выйсці з Парыжскага пагаднення, адмовіўшыся ад прынятых яго папярэднікам абавязацельстваў па абароне навакольнага асяроддзя.

У жніўні адміністрацыя Трамп падала ў ААН першае апавяшчэнне аб сваіх планах выйсці з гэтага дагавора.

Зрэшты, гэты жэст быў расцэнены хутчэй як сімвалічны, бо ні адна з краін, якія жадаюць скасаваць Парыжскую дамову, не можа афіцыйна аб'явіць аб такім намеры раней за 4 лістапада 2019 года.

Пасля гэтага працэс выхаду з дамовы займае яшчэ адзін год, і, значыць, ён не можа быць завершаны раней, чым праз некалькі тыдняў пасля наступных прэзідэнцкіх выбараў у ЗША ў 2020 годзе.

Запланаваная адмова ад плана «Чыстая энергія» выклікаў абурэнне сярод актывістаў аховы навакольнага асяроддзя.

Нацыянальная рада па ахове прыродных рэсурсаў ЗША (NRDC) нават прыгразіла падаць на ЕРА у суд у выпадку, калі заканадаўства будзе адкліканае, а амерыканская прыродаахоўная арганізацыя Сьера-клуб заявіла, што кіне выклік любому новаму заканадаўству, якое не будзе адпавядаць амерыканскім законам па барацьбе з забруджваннем паветра.

Па словах прадстаўніцы Сьера-клуба Мэры Эн Хіт, адміністрацыя Трампа «ставіць пад пагрозу бяспеку нашага насельніцтва і ясна дае зразумець, што не мае намеру абараняць наш народ ад вельмі рэальнай і немінучай пагрозы кліматычных зменаў».

Каментары4

Дзяўчыну з Баранавічаў вінавацяць ва ўдзеле ў раённым чаце. Як на яе маглі выйсці сілавікі?

Дзяўчыну з Баранавічаў вінавацяць ва ўдзеле ў раённым чаце. Як на яе маглі выйсці сілавікі?

Усе навіны →
Усе навіны

Баптысцкаму прапаведніку Мікалаю Хілу выставілі абвінавачванне па цяжкім артыкуле1

Напярэдадні галасавання па імпічменце прэзідэнт Паўднёвай Карэі выбачыўся за ўвядзенне ваеннага становішча ў краіне

«Расіяне ставяцца да параненых прагматычна». Маналог экс-палітвязня, які аддаў 8 гадоў УСУ24

У расійскім Прыморскім краі афіцэр расстраляў 19-гадовага салдата тэрміновай службы4

«Тры-пяць разоў перакуліліся»: Аляксандр Саладуха з сынам трапіў у жудаснае ДТЗ — ФОТЫ17

Выйшаў на свабоду доктар-неўролаг Аляксандр Цялега

«Арэшнік» для Беларусі. Куды Лукашэнка ўцягвае краіну8

Беларус-дальнабойшчык знайшоў у сваім рэфрыжаратары двух нелегальных мігрантаў1

Канапацкая падзякавала камуністам за дапамогу, але сама застаецца «нацдэмкай»7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзяўчыну з Баранавічаў вінавацяць ва ўдзеле ў раённым чаце. Як на яе маглі выйсці сілавікі?

Дзяўчыну з Баранавічаў вінавацяць ва ўдзеле ў раённым чаце. Як на яе маглі выйсці сілавікі?

Галоўнае
Усе навіны →