На 11 кастрычніка па ўсёй Беларусі быў запланаваны перапынак у працы эфірнага телебачання і радыё. Пазней высветлілася, што вяшчанне ў гэты дзень працягнецца ў звычайным рэжыме.
Прыпыніць эфір планавалі з 9 да 15 гадзін. Гэта было трэба для тэхнічнага абслугоўвання тэлевізійнага і радыёвяшчальнага абсталявання на аб'ектах РУП «Белтэлекам».
Раніцай навіна аб часовым адключэнні з'явілася на сайце Міністэрства сувязі і інфарматызацыі, пасля пра яе распавёў TUT.BY. Днём навіна з сайта ведамства стала недаступная.
Пазней стала вядома, што прафілактыка перанесена на нявызначаны тэрмін.
«Работы пройдуць у адпаведнасці са ступенню гатоўнасці сетак», - пракаментаваў Вадзім Шайбакаў, намеснік генеральнага дырэктара РУП «Белтэлекам» па тэхнічных пытаннях. Паводле яго слоў, інфармацыя пра прафілактыку 11 кастрычніка з'явілася памылкова.
Каментары