Свет

Генеральны сакратар ААН: Сучасныя канфлікты немагчыма вырашыць ваенным шляхам

Ваенныя канфлікты і крызісы, у тым ліку ў Сірыі, Йемене, Афганістане і Паўднёвым Судане, немагчыма вырашыць інакш, чым палітычным шляхам. Пра гэта заявіў сёння на 72-й сесіі Генеральнай Асамблеі ААН генеральны сакратар сусветнай арганізацыі Антоніу Гутэрыш, паведамляе БЕЛТА.

«Ніхто не выйграе ў сённяшніх войнах. Ад Сірыі да Йемена, ад Паўднёвага Судана да Сахеля, у Афганістане і іншых месцах дасягнуць міру могуць дазволіць толькі палітычныя рашэнні», — указаў ён.

«Нам не варта цешыць сябе ілюзіямі. Мы не зможам выкараніць тэрарызм, калі не вырашым канфлікты, што ствараюць хаос, ва ўмовах якога квітнеюць ваяўнічыя экстрэмісты», — дадаў Гутэрыш.

Генеральны сакратар ААН паведаміў, што плануе у 2018 годзе ўпершыню правесці пад эгідай сусветнай арганізацыі сустрэчу кіраўнікоў ведамстваў, якія спецыялізуюцца на супрацьдзеянні экстрэмістам. «У наступным годзе я маю намер правесці першую сустрэчу кіраўнікоў контртэрарыстычных ведамстваў краін — сяброў ААН, каб закласці аснову для новага міжнароднага контртэрарыстычнага партнёрства», — сказаў ён.

Гутэрыш лічыць, што ў свеце нарастае нестабільнасць і канфлікты пагаршаюцца, аднак гэты працэс можна павярнуць назад. «Сусветная эканоміка становіцца ўсё больш інтэграванай, аднак, магчыма, страчваецца пачуццё сусветнай супольнасці, — падкрэсліў генеральны сакратар ААН. — Сярод людзей пануе раз'яднанасць. Палітычныя спрэчкі становяцца больш жорсткімі». Гутэрыш пры гэтым зазначыў: «Я лічу, што разам мы зможам дамагчыся міру. Мы можам аднавіць давер і зрабіць свет лепшым для ўсіх».

Генеральны сакратар таксама адзначыў, што рост напружанасці на Карэйскім паўвостраве можа прывесці да канфлікту, але крызіс вакол КНДР варта ўрэгуляваць выключна палітычным шляхам. Ён заявіў, што «прымяненне ядзернай зброі павінна быць нечым неймаверным». «Нават пагрозе яе выкарыстання не можа быць апраўдання», — падкрэсліў Гутэрыш. У сувязі з гэтым ён рэзка асудзіў ракетныя запускі і ядзерныя выпрабаванні Пхеньяна, а таксама заклікаў КНДР і дзяржавы, якія ўваходзяць у ААН, цалкам выконваць рэзалюцыі Рады Бяспекі. «Я прашу Раду Бяспекі захоўваць адзінства. Толькі яно можа дазволіць дамагчыся дэнуклеарызацыі на Карэйскім паўвостраве і, як гаворыцца ў тэксце рэзалюцыі, стварыць умовы для дыпламатычнага працэсу з мэтай ўрэгулявання крызісу», — адзначыў кіраўнік ААН.

«Калі расце напружанасць, павялічваецца і рызыка праліку. Жорсткая рыторыка можа прывесці да фатальнай памылкі. Рашэнне павінна быць палітычным», — сказаў Гутэрыш. «Мы не павінны скаціцца да вайны», — дадаў ён.

Каментары

Ціханоўская павіншавала твітар з гадавінай бітвы пад Оршай. І тут пачалося13

Ціханоўская павіншавала твітар з гадавінай бітвы пад Оршай. І тут пачалося

Усе навіны →
Усе навіны

«Я ў адчаі». Беларус, якому Літва не аддае куплены аўтамабіль, пачаў галадоўку ў Клайпедзе34

На расійскай мяжы будуць трэніравацца тэрытарыяльныя войскі1

23 гады таму прайшлі другія прэзідэнцкія выбары. Ці быў тады шанец перамагчы Лукашэнку?5

Зніклага сямікласніка знайшлі

Якая абстаноўка на выездзе з Беларусі?

Рыжанкоў: Захад хоча, каб Мінск праводзіў антырасійскую палітыку7

«Людзі выйшлі ў двор пагрэць ваду ў кацялку, а расійскі снайпер прастрэліў посуд, каб паздзекавацца». Беларускі паэт пра жыццё ў Бучы5

Беларус даслаў у шэраг райвыканкамаў просьбы памяняць мову вулічных шыльдаў. Што яму адказалі14

«Нічога там новага няма» — Вальфовіч аб прарыве ўкраінцаў у Курскую вобласць5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская павіншавала твітар з гадавінай бітвы пад Оршай. І тут пачалося13

Ціханоўская павіншавала твітар з гадавінай бітвы пад Оршай. І тут пачалося

Галоўнае
Усе навіны →