Каханне і сэкс55

Навукоўцы выявілі самую небяспечную позу ў сэксе

Існуе сувязь паміж сэксуальнай пазіцыяй і цяжкасцю пералому палавога члена ў выпадку, калі ён адбываецца.

Навуковая праца пра гэта апублікаваная ў часопісе Journal of Impotence Research, коратка пра даследаванне распавядае Tut.by са спасылкай на IFLScience.

Freepik

Даследчыкі разгледзелі 90 выпадкаў пералому палавога члена у мужчын ва ўзросце ад 18 да 66 гадоў. У большасці выпадкаў прычынай была траўма, атрыманая падчас інтымнай блізкасці. Навукоўцы супаставілі ступень цяжкасці пашкоджання з тым, у якой пазіцыі пацыенты займаліся сэксам да пералому.

Найбольш цяжкімі аказаліся траўмы, атрыманыя ў позах «па-сабачаму» і «мужчына зверху» — з імі часцей былі звязаныя двухбаковыя пераломы і пашкоджанні мочаспускальнага канала. З пазіцыяй «жанчына зверху» і мастурбацыяй былі звязаныя менш цяжкія пашкоджанні.

У 25,5% выпадкаў пералому партнёры знаходзіліся ў позе «мужчына зверху». Найбольшая ж колькасць мужчын, якія трапілі да медыкаў з траўмай, займаліся сэксам у позе «па-сабачы» — такіх быў 41%.

Пералом палавога члена — пашкоджанне, выкліканае разрывам абалонкі, якая пакрывае напоўненыя крывёю пячорыстыя целы. Звычайна яно ўзнікае пры ўжыванні фізічнай сілы да узбуджанага палавога члена. Такая траўма патрабуе неадкладнай медыцынскай дапамогі.

Каментары5

Для чыноўнікаў распрацавалі месенджар Depesha. У чым яго галоўная праблема?5

Для чыноўнікаў распрацавалі месенджар Depesha. У чым яго галоўная праблема?

Усе навіны →
Усе навіны

Каго з беларускай апазіцыі падтрымлівае расійскі мільянер Неўзлін?23

Лукашэнка: Напад на Беларусь — гэта Трэцяя сусветная вайна, я не блефую18

Назвалі яшчэ 10 прозвішчаў вызваленых па памілаванні палітвязняў

Ізраіль правёў кібератаку на членаў «Хезбалы». Пэйджары 1200 баевікоў адначасова ўзарваліся проста ў кішэнях ВІДЭА27

Салаўёў сцвярджае, што за выбухі пэйджараў у Ліване адказны ізраільскі агент «Махшыр Кешэр». Рагоча ўвесь інтэрнэт5

Шрайбман патлумачыў, чым лідарства Ціханоўскай важнае для альтэрнатыўнай Беларусі23

Ад выбуху пэйджара «Хезбалы» пацярпеў пасол Ірана ў Ліване1

Mark Formelle выпусціў калекцыю з беларускай выцінанкай2

Знішчальнікі на абарону мяжы Латвіі падымалі з-за птушынай чарады2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Для чыноўнікаў распрацавалі месенджар Depesha. У чым яго галоўная праблема?5

Для чыноўнікаў распрацавалі месенджар Depesha. У чым яго галоўная праблема?

Галоўнае
Усе навіны →