Карпарацыя «Майкрасофт» адраклася графічнага рэдактара Paint.

Гэтая праграма існавала з 1985 года. Яна была папулярная і простая, ёй карысталіся нават дзеці. Яе вывучэнне ўваходзіла ў школьны курс інфарматыкі ў Беларусі.

Цяпер Paint аказаўся ў спісе праграм, якія «не знаходзяцца ў актыўнай распрацоўцы» і могуць быць выдаленыя пры наступных абнаўленнях.

Імаверна, пасля наступнага вялікага апдэйту АC Windows 10 Пэйнта не стане.

У абноўленай сістэме Windows 10 Creators існуе рэдактар для 3D малюнкаў Paint 3D. Аднак з легендарным прадуктам іх яднае толькі назва.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?