Я аказалася нязграбным нейкім Каем:
Штогод з адною літарай гуляю,
Такая недарэчная бяда,
Заўжды выходзіць «ад» заместа «да».
Перастаўляла гэта «д» да стомы,
Але дарога зноў вяла ад дома,
Я мацавала дзягай і цвіком,
Ды з кожным крокам аддаляўся дом.
Кругазварот маіх начэй і раніц
Адвечны, як намолены ружанец,
Дзе за «ісці» знаходжу наўздагад
Адзіны накірунак — злучнік «ад».
Падумалася — верце ці не верце —
Ад нараджэння не дайду да смерці,
Наперадзе далёкі далягляд,
Дзе злучнік «да» заменены на «ад».

21.07.17

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?