Прахадны на водазабеспячэнне ў БНТУ — 130 балаў, затое на праграмаванне ў БДУІР — 380, на лячэбны ў Медзе — 360
Абітурыенты імкнуцца ў прафесіі з высокімі заробкамі.
У панядзелак ВНУ скончылі прымаць дакументы на бюджэт.
Самы нізкі бал у БНТУ — на водазабеспячэнне, водаадвядзенне і ахову водных рэсурсаў (факультэт энергетычнага будаўніцтва) — 130 (летась — 186), піша Tut.by.
«Металургічная вытворчасць і матэрыялаапрацоўка» (механіка-тэхналагічны факультэт) — 137 балаў (летась 125),
«прафесійнае навучанне» (машынабудаванне) Інжынерна-педагагічнага факультэта — 142 балы (летась — 146).
А вось высокі конкурс у БНТУ — гэта «бізнэс-адміністраванне» — 344 балы.
А вось у Беларускім дзяржаўным універсітэце інфарматыкі і радыёэлектронікі на «інфарматыку і тэхналогіі праграмавання» прахадны бал вырас з 373 да 380.
У Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце — самы высокі прахадны бал — на лагапедыю (340, год таму 329) і псіхалогію (334, год таму 276).
На фізіку і інфарматыку — 192 балы (але год таму — 143), дашкольную адукацыю — 195 (171).
У Беларускім медыцынскім універсітэце самы высокі прахадны бал складае на фармацэўтыку — 376 балаў (летась — 365) і стаматалогію — 375 (летась 368).
Бал на самы масавы, лячэбны факультэт, вырас з 347 да 360.
Самы нізкі — ваенна-медыцынская спецыялізацыя (Узброеныя сілы) — 289 балаў (год таму — 295).
У Лінгвістычным універсітэце самы высокі прахадны бал — на перакладчыцкі факультэт (англійская мова + другая замежная), тут прахадны бал — 378 (год таму 371), на кітайскую мову з другой замежнай — 366 балаў.
Каб навучацца іспанскай мове трэба было набраць 256 балаў.
Каментары