У гадавіну забойства Паўла Шарамета расійскае выданне «Медуза» зрабіла інтэрв'ю з дзецьмі журналіста — Лізаветай і Мікалаем.
Сярод іншага гаворка вялася пра іх сувязь з Беларуссю. Абое дагэтуль маюць беларускія пашпарты.
Лізавета Шарамет
— У вас расійскі пашпарт?
— Не. Беларускі. Мы пераехалі ў Маскву ў 2000 годзе — мне тады споўнілася чатыры гады. 17 гадоў я ўжо жыву ў Маскве і ідэнтыфікую сябе як масквічка — не магу сказаць як расіянка, але як масквічка. Тут я адчуваю сябе больш камфортна, чым дзе-небудзь, мне тут усё знаёмае і, у прынцыпе, любімае.
— А чаму вы да гэтага часу не памянялі пашпарт?
— Грамадзянінам маленькай краіны быць выгадна: ты альбо ахвяра, альбо частка нейтральнага боку. У маленькіх краін няма рэсурсу, каб на кагосьці напасці, іх трэба абараняць і падтрымліваць.
Акрамя таго, усім падабаецца, як выглядае мой пашпарт, ён падобны на амерыканскі, там на англійскай усё напісана — гэта таксама забаўна. Я ніколі не сутыкалася з сур'ёзнымі праблемамі праз гэта.
Мікалай Шарамет
— Чаму вы да гэтага часу не памянялі беларускі пашпарт на расійскі?
— Можа, хутка і памяняю. Раней мама казала мне, што мы беларусы, і захаванне пашпарта было, хутчэй, ідэалагічным момантам. Хоць я заўсёды лічыў сябе рускім. А яшчэ, калі Беларусь некалі ўвойдзе ў Еўрасаюз, то можна будзе ездзіць без візы. Бацька да гэтага пытання заўсёды падыходзіў прагматычна, казаў, што беларускі пашпарт ніякіх перашкод не ставіць, спакойна можна працаваць і вучыцца.
Каментары