Пра выпадак паведамляе мінская абласная міліцыя.
18 ліпеня ў міліцыю звярнулася жыхарка Мачулішчаў, што пад Мінскам. Яна распавяла, што невядомы каля дома №1 па вул. Сасновай вырваў з рук яе 13-гадовага сына два рублі.
Высветлілася, што злачынства здзейсніў непрацуючы мясцовы жыхар 1998 г.н.. Ён затрыманы. Заведзена крымінальная справа па арт. 206 ч. 1 КК РБ, што прадугледжвае да чатырох гадоў зняволення.
Каментары