Свецкая львіца Ганна Бонд: Мне падабаецца «молоко», мяне больш раздражняе навязванне «малака»
Тэлевядучая і блогерка Ганна Бонд выклікала абурэнне многіх карыстальнікаў фэйсбука сваім меркаваннем пра навязванне беларускай мовы.
«Мне падабаецца «МОЛОКО», мяне больш раздражняе навязванне «МАЛАКА», — напісала яна.
Ганна Бонд апелюе да гісторыі «Савушкавага» — кампанія прынцыпова адмаўляецца дадаваць на ўпакоўку сваіх прадуктаў інфармацыю па-беларуску.
«Каб любіць беларускую мову, не абавязкова гаварыць толькі на ёй, — працягнула яна сваю думку. — Трэба з сябе пачынаць), потым на малако пераключацца».
У дыскусію з Бонд уступілі Эдуард Пальчыс, Антон Матолька, Зміцер Дашкевіч і многія іншыя карыстальнікі фэйсбука.
Каментары