Культура11

У Нью-Ёрку знік фрагмент кнігі Скарыны?

Пра тое, што фрагмент «Першай кнігі Царстваў», пражскага выдання Францыска Скарыны, прапаў, паведаміў намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Алесь Суша.

«Першая кніга Царстваў» выдання Скарыны. Ілюстратыўнае фота

«Найбольшым расчараваннем у Нью-Ёрку было дазнацца, што фрагмент выдання Скарыны, які захоўваўся ў Нью-Ёркскай публічнай бібліятэцы, «згубіўся» і яго ніяк не могуць знайсці ўжо шмат гадоў. Здараецца такое нават у найбуйнейшых бібліятэках свету… — напісаў некалькі дзён таму з сваім фэйсбуку Суша. — У электронным каталогу я даўно бачыў, што дакумент не выдаецца. А ўчора меў сустрэчы з чатырма супрацоўнікамі Нью-Ёркскай публічнай бібліятэкі, у тым ліку аддзела рэдкіх кніг. У доўгіх размовах яны толькі разводзілі рукамі… І нават копіі нямі: ні мікрафільма, ні фотакопіі».

Гісторыю пракаментаваў бібліятэкар аддзела спецыяльных калекцый Нью-Ёркскай публічнай бібліятэкі Лявон Юрэвіч.

«Па-шчырасці, гэта была непрыемная неспадзяванка для мяне, бо напярэдадні ліставаліся з сп. Сушам, і я быў напісаў, што, каб паглядзець Скарыну, трэба зараней дамаўляцца: у аддзел рэдкай кнігі так з вуліцы не зойдзеш. Я і паняцця не меў, што Скарыны няма — а тым болей і мікрафільма (гэта зусім розныя аддзелы). Вядома, здараецца, што кніга ці мікрафільм былі выпадкова пастаўлены ў неадпаведнае месца, і тады хіба выпадкова можна іх знайсці, проста нарваўшыся, але каб з рэдкай кнігі… - паведаміў «Нашай Ніве» Юрэвіч. — Калі знікла — хто ж тут скажа. Цалкам магчыма, што калі быў скасаваны Славянскі аддзел, і кнігі пераводзіліся — што ў General Research Division (агульны і найвялікшы), а што ў «Рэдкія кнігі».

Але гэта была не кніга, падкрэсліў Юрэвіч, а фрагмент: тры старонкі з Кнігі Царстваў, 1518 года.

«Спадзяюся, гэта ўсё ж проста прыкрая нядбайнасць, і Скарына знойдзецца», — дадаў Лявон Юрэвіч.

Каментары1

«Расіяне ставяцца да параненых прагматычна». Маналог экс-палітвязня, які аддаў 8 гадоў УСУ8

«Расіяне ставяцца да параненых прагматычна». Маналог экс-палітвязня, які аддаў 8 гадоў УСУ

Усе навіны →
Усе навіны

Вальфовіч: У Лукашэнкі ёсць свой ядзерны чамаданчык і чырвоная кнопка17

Самалёт Пуціна ў Мінск суправаджалі два знішчальнікі

«Яшчэ 10 чалавек паехалі». Як кашмарылі Гродна падчас апошняй аблавы2

Мінчанка паслізнулася на прыступках свайго пад'езда, паламалася і адсудзіла 11 000 рублёў

З Новага года вырасце некалькі падаткаў

Беларускі «Гастрафэст» пройдзе ў трох краінах. Што ў меню?2

Палітвязня Толчына, які выйшаў па памілаванні, затрымалі па адміністрацыйнай справе

Лію Ахеджакаву, якая выступіла супраць вайны, прапанавалі замяніць на дыпфейк у «Іроніі лёсу, або з лёгкай парай!»1

Украінскія марскія дроны атакавалі Керч

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Расіяне ставяцца да параненых прагматычна». Маналог экс-палітвязня, які аддаў 8 гадоў УСУ8

«Расіяне ставяцца да параненых прагматычна». Маналог экс-палітвязня, які аддаў 8 гадоў УСУ

Галоўнае
Усе навіны →