Французскаму пілоту Бруна Вецолі атрымалася пераляцець з Францыі да Вялікабрытаніі на лятальным аўтамабілі Pégase.
Лятальны апарат, які выпускае французская кампанія Vaylon, абсталяваны двума рухавікамі, адзін з якіх круціць колы, а другі — паветраны вінт, што дазваляе «Пегасу» перасоўвацца не толькі па зямлі, але і па паветры. Бруна Вецолі пачаў сваё незвычайнае падарожжа з аэрадрома паблізу французскага горада Кале і прызямліўся ля брытанскага горада Дуўр. Палёт адбываўся на вышыні трох кіламетраў з хуткасцю каля 70 км/г.
Каментары