Свет11

У буферных зонах Сірыі могуць размясціць расійскую ваенную паліцыю

У буферных зонах бяспекі ў Сірыі прадугледжваецца прысутнасць расійскай ваеннай паліцыі, паведаміў журналістам кіраўнік расійскай дэлегацыі на перамовах у Астане Аляксандр Лаўрэнцьеў, паведамляе РІАН.

Пытанне аб межах зон дээскалацыі і кантролі над імі абмяркоўваецца на пятым раўндзе перамоў па Сірыі ў Астане, які пачаўся ў аўторак і прадоўжыцца два дні. У сустрэчы бяруць удзел краіны-гаранты — Расія, Турцыя і Іран, а таксама дэлегацыя ААН і назіральнікі — ЗША і Іарданія.

«Пакуль складана казаць аб прысутнасці расійскіх назіральнікаў, прадстаўнікоў расійскага Міністэрства абароны, тым не менш, у цэлым прадугледжваецца прысутнасць расійскай ваеннай паліцыі ў буферных зонах бяспекі. Але, зноў жа, гэтае пытанне да канца яшчэ не ўзгодненае», — адзначыў Лаўрэнцьеў.

Па словах расійскага прадстаўніка, у выпадку падпісання дакумента аб зонах дээскалацыі канкрэтныя дзеянні па ўсталяванні кантролю над імі і размяшчэнні сіл будуць прынятыя на працягу двух-трох тыдняў.

Ён паведаміў, што лініі судакранання і межы другой і трэцяй зон дээскалацыі амаль вызначаныя.

«Ёсць яшчэ пытанне ў нас па Ідлібе і ёсць сякія-такія рэзервацыі яшчэ па паўднёвай зоне. Але, тым не менш, я думаю, што не за гарамі той час, калі мы зможам выйсці на нейкае кампраміснае рашэнне па гэтых пытаннях», — дадаў кіраўнік расійскай дэлегацыі.

Лаўрэнцьеў падкрэсліў, што ад запуску працэсу стварэння зон дээскалацыі залежыць прыняцце цэлага шэрагу спадарожных дакументаў, якія працуюць на ўзмацненне даверу паміж супрацьлеглымі бакамі ў Сірыі.

«Гэта і палажэнне па абмене зняволенымі і гвалтоўна ўтрыманымі асобамі, і палажэнне аб размініраванні помнікаў гістарычнай спадчыны. Яны знаходзяцца цяпер у прапрацоўцы», — сказаў ён.

Каментары1

Пратасевічу адмянілі гіганцкі штраф, і ён паляцеў на адпачынак у Дубай13

Пратасевічу адмянілі гіганцкі штраф, і ён паляцеў на адпачынак у Дубай

Усе навіны →
Усе навіны

Метэаролагі патлумачылі, чаму дым над нашымі галовамі не развейваецца

Такарчук: Можа, за Ягорава прагаласаваць, які будзе Лукашэнку ногі цалаваць? Языкі паадрываць бы гэтым галасунам64

Гузы, хмеры і брудныя хмеры: кніга пра беларускіх дыназаўраў

Як хутка праверыць, ці ёсць вы ў базе дармаедаў12

Былы міністр абароны Вялікабрытаніі прапанаваў выставіць ультыматум Пуціну3

Чые жамчужыны рассыпаліся ў Магілёве3

«Бацькі не разумелі, як можна за кімсьці даношваць». Беларусы расказалі, чаму закупляюцца ў сэканд-хэндах

Як расійскія вайскоўцы перастралялі адзін аднаго — драматычная гісторыя з-пад Луганска7

Памёр шматгадовы вядоўца КВЗ Аляксандр Маслякоў6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пратасевічу адмянілі гіганцкі штраф, і ён паляцеў на адпачынак у Дубай13

Пратасевічу адмянілі гіганцкі штраф, і ён паляцеў на адпачынак у Дубай

Галоўнае
Усе навіны →