Грамадства88

Як у Гомелі перасварыліся архітэктар, забудоўшчык, яўрэі, дзяржаўныя і незалежныя СМІ

Галоўная дзейная асоба — архітэктар і публіцыст Сяргей Ляпін паспрабуе абараніць гонар і годнасць пасля абраз на яго адрас, надрукаваных у «Гомельскай праўдзе». Газета, у сваю чаргу, пакрыўдзілася на фотаздымак Сяргея, дзё ён трымае адзін з нумароў над сметніцай. Трэцяя незадаволеная персона ў гэтай гісторыі — забудоўшчык, якому не спадабаліся матэрыялы актывіста.

Ногі гэтай справы растуць яшчэ з 2008 года. Тады пачалася спрэчка ўладаў і гісторыкаў Гомеля наконт тэрыторыі на вуліцы Сожскай: першыя разам з забудоўшчыкам захацелі выкарыстаць яе для ўзвядзення элітнага шматпавярховіка, другія да гэтага часу ўсімі намаганнямі спрабуюць даказаць, што гэтага рабіць нельга, бо ў ХVIII стагоддзі там знаходзіліся старыя габрэйскія могілкі.

Будоўля на вул. Сожскай пачалася, нягледзячы на пратэст насельніцтва.

Вясной будаўнічая кампанія ТАА «УКБ-Дронга» правяла на месцы раскопкі, на якіх прысутнічалі прадстаўнікі гарвыканкама і мясцовай габрэйскай суполкі. Па выніках быў складзены акт: усе пагадзіліся, што рэшткаў могілак на месцы знойдзена не было, і падпісалі яго. Будаўніцтву зноў далі старт, а актывістаў высмеялі: маўляў, нават яўрэі, якіх тэма тычыцца непасрэдна, ніякіх прэтэнзій да зямлі не маюць, а актывісты ніяк не супакояцца.

Аднак Сяргей Ляпін, кандыдат мастацтвазнаўства Яўген Малікаў ды іншыя актывісты Гомеля лічаць, што раскопкі тыя былі фіктыўнымі, а частка яўрэяў, што на іх прысутнічала, проста не хоча праблем з уладай.

Затое праблемы напаткалі саміх актывістаў. Пасля артыкула Сяргея «На скандальнай будоўлі на вуліцы Сожскай знойдзеныя косткі, але забудоўшчык іх не заўважае» яго пачалі цкаваць дзяржаўныя СМІ. Так, адзін з матэрыялаў аўтарства журналіста Рамана Старавойтава «Будаўнічыя аб'екты Гомеля пад прыцэлам інтэрнэт-правакатараў. Чаму не сядзіцца «ляпіным»?» змяшчае цытаты-параўнанні кшталту «акула пяра, якая спрытна маніпулюе грамадскай думкай і троліць практычна кожны рэалізаваны дзяржавай праект». За гэту і іншыя абразы Сяргей Ляпін і спрабуе праз суд выбіць прабачэнні ў «Гомельскай праўды».

Газета, у сваю чаргу, пакрыўдзілася на фотаздымак Сяргея, дзе ён трымае адзін з нумароў «ГП» над сметніцай, і падала зваротны пазоў. Да кампаніі пакрыўджаных далучылася і будаўнічая фірма, незадаволеная тым, як асвятлялі іх спробу пабудаваць жылы дом на месцы старых габрэйскіх могілак.

Усё гэта, мяркуе Сяргей, робіцца па замове зверху, каб прыструніць і яго, і самы паспяховы партал Гомельскай вобласці — «Моцныя навіны Гомеля». Менавіта на пляцоўцы «Моцных навін» Ляпін і іншыя гісторыкі друкавалі свае аргументы супраць будаўніцтва на Сожскай.

«Калі ў гэтай гісторыі панясе страту Gomel.today, будзе вельмі крыўдна. Спадзяюся, на справядлівы суд, які здолее ўбачыць, што праўда на нашым баку», — кажа Сяргей Ляпін.

«Наша Ніва» будзе трымаць у курсе развіцця падзей.

Чытайце таксама: З «Моцнымі навінамі Гомеля» судзяцца дзяржаўная газета і будфірма, Кузняцоў баіцца найгоршага

Каментары8

«Яна пагражала мне фізічна, нападала сэксуальна». Аляксандр Рыбак скардзіцца на сталкерку

«Яна пагражала мне фізічна, нападала сэксуальна». Аляксандр Рыбак скардзіцца на сталкерку

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі хочуць скараціць нормы бяспошліннага ўвозу тавараў самалётам

Беларус, які абвясціў галадоўку ў Клайпедзе, выйшаў з бальніцы і працягвае акцыю пратэсту5

Ігар Сігоў: Падыходжу да Лукашэнкі і лаўлю сябе на тым, што хачу сагнуцца4

Айцішнік пасля 3+ гадоў у EPAM стаў афіцыянтам. Працу ў ІТ так і не знайшоў2

ГУР Украіны атакавала расійскую базу беспілотнікаў у Сірыі

Падазраванаму ў замаху на Трампа выставілі абвінавачванне3

Па свеце распаўсюджваецца новы варыянт кавіду ХЕС. Чым ён адрозніваецца ад папярэдніх1

Зляпілі з таго, што ўжо было: пачаў працу новы тэлеканал — «Першы інфармацыйны»7

Рамзан Кадыраў выгуляў па Грозным матацыкл «Мінск»2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Яна пагражала мне фізічна, нападала сэксуальна». Аляксандр Рыбак скардзіцца на сталкерку

«Яна пагражала мне фізічна, нападала сэксуальна». Аляксандр Рыбак скардзіцца на сталкерку

Галоўнае
Усе навіны →