Інцыдэнт адбыўся ў Маладзечне 17 чэрвеня ў 10.00.
— Хлопчык, якому толькі-толькі споўнілася 2 гады, прыехаў у госці да бабулі і дзядулі, — распавёў Край.бай старшы следчы Маладзечанскага РАСК Юрый Багушэвіч. - Хлопчык цягаў па доме самакат, у нейкі момант дарослыя пачулі грукат. Калі яны прыбеглі ў пакой, то ўбачылі, што на хлопчыка з тумбы зваліўся тэлевізар «кубік».
У дзіцяці з носа пайшла кроў, родныя выклікалі хуткую дапамогу.
Хлопчык у цяжкім стане знаходзіцца ў Рэспубліканскім навукова-практычным цэнтры неўралогіі і нейрахірургіі ў Мінску.
Каментары