У цэнтры Кіева на рагу вуліц Хрэшчатык і Багдана Хмяльніцкага гарыць дом. Як перадае УНІАН, пажар даволі моцны, дымам зацягнула частку Хрэшчатыку ў бок Бесарабскай плошчы.
фота Укрінфарм
На першым паверсе гэтага дома размешчаныя аптэка, салон мабільнай сувязі і яшчэ некалькі крам. Верхнія паверхі, мяркуючы па тым, што яны зацягнутыя рыштаваннямі, знаходзяцца на рамонце. На месца надзвычайнага здарэння прыбылі некалькі машын хуткай дапамогі і пажарныя разлікі.
фота УНІАН
Каментары