15 чэрвеня прыкладна ў 17.40 мінчукі паведамілі пра ачапленне на праспекце Незалежнасці на ўчастку ад ЦУМа да БНТУ. Паводле інфармацыі сталічнай міліцыі, паступіў званок аб мініраванні.
«На праспекце Незалежнасці ў Мінску працуюць сапёры, быў званок аб мініраванні. Па ўсіх прыкметах — ілжэмініраванне», — паведамляе ГУУС Мінгарвыканкама ў Twitter.
Як паведамлялі відавочцы, значная адлегласць пешаходнай частцы знаходзілася пад ачапленнем узброеных міліцыянтаў. На месцы працавалі сапёры.
Аказалася, «замініравалі» адно з аддзяленняў банка.
«Следча-аператыўная група працуе ў адным з аддзяленняў Беларусбанка пасля званка аб нібыта мініраванні будынка. Інфармацыя не пацвердзілася, выбуховых прылад не выяўлена. Паводле папярэдняй інфармацыі, званок паступіў з суседняй вобласці ад дзіцяці», — паведаміў TUT.BY афіцыйны прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта па Мінску Аляксей Клімовіч.
Па дадзеным факце міліцыя правядзе праверку, а па выніках прымуць працэсуальнае рашэнне.
Каментары