Як стала вядома «Нашай Ніве», на 40-м годзе жыцця памёр адвакат Аляксей Ярмошын, адзіны сын старшыні Цэнтрвыбаркама Лідзіі Ярмошынай.
Ён меўся сустракацца з кліентам, але тэлефон адваката не адказваў. Вартая даверу крыніца ў Рэспубліканскай калегіі адвакатаў пацвердзіла «Нашай Ніве» смерць Аляксея Ярмошына.
Апошнім часам ён працаваў у Мінскай абласной спецыялізаванай юрыдычнай кансультацыі №2. А раней стаяў па іншы бок барыкадаў — фігураваў як намеснік пракурора Фрунзенскага раёна Мінска.
Па словах Лідзіі Ярмошынай, сям’і і дзяцей у Аляксея не было.
Бацька адваката, Дзмітрый Ярмошын, жыве ў Калінінградзе. Адносіны з сынам ён амаль не падтрымліваў.
Некалькі гадоў таму памерла маці старшыні ЦВК. Лізавета Гаркавенка была доўгажыхаркай, пражыла больш за 95 гадоў.
Каментары