Улада1313

Мінскую вобласць хочуць даверыць гендырэктару МТЗ

Месца губернатара Мінскай вобласці, мяркуючы па ўсім, пуставала нядоўга. На пасаду старшыні Мінаблвыканкама прадракаюць Фёдара Дамаценку, у дадзены момант займае пасаду гендырэктара Мінскага трактарнага завода. Пра гэта TUT.BY распавялі некалькі крыніц.

Фота: Сяргей Балай, TUT.BY

Дамаценка ўзначаліў трактарны завод у жніўні 2014 года. Пры ім прадпрыемства пераадолела крызіс 2014-2015 гадоў і адно з нямногіх у галіне выйшла ва ўстойлівы плюс. Да гэтага ён паўтара года быў памочнікам прэзідэнта — галоўным інспектарам па Мінску.

Фёдар Дамаценка нарадзіўся ў 1957 годзе. З 1983 года яго вытворчая дзейнасць была звязаная з Беларускім аўтамабільным заводам, дзе ён прайшоў шлях ад інжынера-электроніка да першага намесніка генеральнага дырэктара па тэхнічных пытаннях і развіцці. У 2010 годзе Дамаценка прызначаны старшынёй Маладзечанскага райвыканкама.

24 мая Сямён Шапіра быў вызвалены ад пасады старшыні Мінаблвыканкама ў сувязі з пераходам на іншую працу. 20 мая ён стаў старшынёй Федэрацыі хакея. Па інфармацыі TUT.BY, яму таксама прадракаюць пасаду віцэ-прэзідэнта Нацыянальнага алімпійскага камітэта і паўпрада прэзідэнта.

Каментары13

Аўтаперагонны бізнэс — усё? Хутка стане нельга прадаваць расіянам свежапрыгнаныя машыны з ЕС і ЗША

Аўтаперагонны бізнэс — усё? Хутка стане нельга прадаваць расіянам свежапрыгнаныя машыны з ЕС і ЗША

Усе навіны →
Усе навіны

Ізраіль яшчэ на вытворчасці заклаў выбухоўку ў тайваньскія пэйджары для «Хезбалы» — Reuters5

Не пападзіцеся на хітрык. А1 стаў браць грошы за некалі бясплатную паслугу

Пракуратура запатрабавала ад «Яндэкс Музыкі» выдаліць песні гурта Tor Band3

Выйшаў на волю гомельскі журналіст Андрэй Толчын

Яшчэ адна сусветна вядомая спявачка заклікала галасаваць за Камалу Харыс3

СК расказаў падрабязнасці леташняга траўмавання пяці рабочых «Беларуськалія»

Няўклюдны бегемоцік стаў зоркай інтэрнэту ШМАТ ФОТА1

Аперацыя з пэйджарамі была праведзеная раней, бо «Хезбала» западозрыла нешта нядобрае1

Стала вядомая імаверная прычына затрымання Аляксандра Вусіка ў аэрапорце Кракава1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аўтаперагонны бізнэс — усё? Хутка стане нельга прадаваць расіянам свежапрыгнаныя машыны з ЕС і ЗША

Аўтаперагонны бізнэс — усё? Хутка стане нельга прадаваць расіянам свежапрыгнаныя машыны з ЕС і ЗША

Галоўнае
Усе навіны →