Уваход у заапарк для дзяцей да 14 гадоў 1 чэрвеня будзе бясплатным. Пра гэта са спасылкай на дырэкцыю ўстановы паведамляе агенцтва «Мінск-Навіны».
— Каб прайсці бясплатна, трэба будзе прад'явіць дакумент, які пацвярджае ўзрост, — адзначылі ў заапарку. — Наведвальнікаў чакае святочная праграма на сцэнічнай пляцоўцы (пачатак у 13:00), падчас якой гасцей чакаюць сюрпрызы ад вядомага вытворцы марожанага.
Такая акцыя будзе праводзіцца ўпершыню. Раней менскі заапарк ладзіў акцыю ў дні дадатковых зімовых канікул, тады без білета маглі паглядзець на звяроў вучні першых і другіх класаў.
Нагадаем, што ўваходны квіток у заапарк з 1 чэрвеня падаражэе з 6 да 9 рублёў. Цана на білет у «Дынапарк» не зменіцца (6 рублёў). Адзіны білет для наведвання заапарку і «Дынапарку» будзе каштаваць 13 рублёў замест 10 рублёў.
-
Кіраўніца інтэрнэт-праектаў АНТ распавяла, чаму раптоўна звольнілася ў 2022 годзе і як з'ехала ў Аўстралію
-
«Каб быць з фізічным светам на ты». Журналіст Галко, перабраўшыся з Украіны ў Польшчу, пайшоў працаваць на стайню
-
Беларус здолеў пераканаць суд, што яго прызналі пагрозай для бяспекі Польшчы беспадстаўна
Каментары