Меркаванні2121

«Наша суровая настаўніца цэлы ўрок плакала»

Піша Андрэй Вашкевіч.

Раскажу і я гісторыю пра настаўніцу, бо тут усе расказваюць няведама па якой прычыне.

У 1995 годзе я вучыўся ў 7 «Б» класе ў гродзенскай школе №7. Кантынгент — суцэльныя абшчажнікі, якія нармальна вырашалі мардабоем справы ў любым узросце. Школа расійскамоўная, але памятаем, што к 1995 г. па-беларуску адвучыліся ўжо 4 класы. Я тое ўспрымаў сваімі слабымі мазгамі спакойна, як і большасць дарэчы, але сам радаваўся што паспею давучыцца па-руску, без пераменаў. І тут пярэдадзень таго памятнага рэферэндума і знакаміты фільм «Дзеці лжы». І мы ранкам прыходзім у школу, фільма я, канешне, не глядзеў, але бачу незвычайнае. Наша настаўніца беларускай мовы і літаратуры Соф'я Мікалаеўна, пенсінерка, чалавек без сантыментаў і досыць суровы, сядзіць і плача. Слёзы цякуць. Мы не адразу дайшлі што да чаго.

Наша настаўніца цэлы ўрок плакала, а мы маўчалі.

Тое быў самы важны школьны ўрок у маім жыцці. У верасні 1995 г. я перайшоў у беларускі гуманітарны клас і, калі ўсе пачалі вучыцца па-расійску, пачаў вучыцца па-беларуску. Дарэчы, калі праходзіў педагагічную практыку ва ўніверсітэце ў 2003 годзе, то вучыў тых школьнікаў, што паспелі некалькі гадоў адвучыцца па-беларуску. У 2003 яны акурат заканчвалі школу. Усе яны казалі, што запраста маглі вучыцца па-беларуску і далей, але ў 95-м іх ніхто не пытаў.

Каментары21

Немец, прысуджаны да расстрэлу, датычны да дыверсій? Вось што за гісторыя гэта магла быць6

Немец, прысуджаны да расстрэлу, датычны да дыверсій? Вось што за гісторыя гэта магла быць

Усе навіны →
Усе навіны

30-хвілінны марынад для простага курынага шашлыка6

Як змяніць беларускія нумары на літоўскія. Што трэба і колькі каштуе працэдура?15

Ірына Фарыён памерла ў бальніцы15

Стары паплечнік Лукашэнкі параўнаў яго з аяталой Хамейні. Параўнанне так сабе2

На Менцы раскапалі ўжо тры рады гакавых драўляных канструкцый ФОТА3

16-гадовая беларуска ўпала з шостага паверха ў Варшаве

Ірына Абельская стала заслужанай доктаркай17

Полк Каліноўскага афіцыйна пацвердзіў замену свайго камандзіра і заявіў пра рэфармаванне20

Польшча распачала паляванне на кампаніі, якія абыходзяць санкцыі супраць Беларусі і Расіі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Немец, прысуджаны да расстрэлу, датычны да дыверсій? Вось што за гісторыя гэта магла быць6

Немец, прысуджаны да расстрэлу, датычны да дыверсій? Вось што за гісторыя гэта магла быць

Галоўнае
Усе навіны →