Фота Дзмітрыя Смірнова.
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін заехаў у храм Хрыста Збавіцеля і прыклаўся да мошчаў свяціцеля Мікалая Цудатворца.
Мошчы святога Мікалая прывезлі ў Маскву 21 мая з італьянскага горада Бары. Да гэтага дня іх адтуль не вывозілі на працягу 930 гадоў. У храме Хрыста Збавіцеля яны прабудуць да 12 ліпеня. Пасля гэтага іх перавязуць у Санкт-Пецярбург, там яны будуць даступныя да 28 ліпеня.
Пра тое, каб мошчы святога Мікалая прывезлі ў Расію, патрыярх дамовіўся з Папам Францыскам падчас сустрэчы ў лютым мінулага года на Кубе, піша РБК.
Фота Пуціна выклаў у Twitter журналіст крамлёўскага пула Дзмітрый Смірноў.
Карыстальнікі сацсеткі Twitter масава адрэагавалі жартамі, піша расійскае выданне obozrevatel.com.
«Да Леніна ў Маўзалей калі пойдзе прыхінуцца?» — задаюць пытанне карыстальнікі.
«Калі Пуцін прыклаўся да мошчаў святога Сергія Раданежскага, Святы паспрабаваў адпаўзці!» — жартуюць карыстальнікі.
Каментары