Гісторыя3232

Краўцэвіч напісаў кнігу пра першую ў гісторыі перамогу над татарамі на іх тэрыторы. Топ-12 тэзісаў

Князь Альгерд і войскі ВКЛ. Мастак Аляксандар Ключнікаў

У XIV стагодзьдзі вялікі князь літоўскі Альгерд змагаўся за далучэньне ўкраінскіх земляў да сваёй дзяржавы і вызваленьне Ўкраіны ад Арды. І гэтая мэта была дасягнутая ў 1362 годзе бітвай на Сініх Водах.

Ёй прысьвечаная новая кніга гісторыка Алеся Краўцэвіча, якая выйшла ў выдавецтве «А. М. Вараксін».

Месца гістарычнай бітвы — каля вёскі Таргавіца ў Кіраваградзкай вобласьці.

Вёска Таргавіца, месца бітвы

У масавай сьвядомасьці Сіняводзкая бітва займае значна сьціплейшае месца, чым Кулікоўская бітва 1380 году. Паводле гісторыка, апошняя пераўзыходзіла бітву на Сініх Водах толькі па колькасьці ўдзельнікаў.

«Аднак па непасрэдных і далёкіх гістарычных наступствах Сіняводзкая перамога аказалася непараўнальна важнейшай за Кулікоўскую. Найперш матывацыяй пераможцаў, якая прывяла іх да збройнага сутыкненьня з татарамі» — піша Краўцэвіч.

У размове са Свабодай гісторык адзначыў унікальнасьць бітвы ў сусьветнай гісторыі:

«Гэта была першая ў гісторыі перамога над татарамі на іх уласнай тэрыторыі. Дагэтуль гэта нікому не ўдавалася. А нашыя перамаглі».

Пасьля ўважлівага прачытаньня Свабода сабрала 12 цытатаў з кнігі «Сінія Воды», якія заахвоцяць прачытаць кнігу цалкам.

1. Толькі заходняя частка ўсходнеславянскага арэалу — Беларусь — пазьбегла мангола-татарскага пагрому.

2. Маскоўскія ды іншыя князі паўночна-усходніх рускіх земляў лічылі татарскіх ханаў сваімі законнымі валадарамі. Расейскія князі і летапісцы называлі ханаў «царамі».

3. Духоўным апірышчам татарскага панаваньня ў будучай Расеі была тамтэйшая праваслаўная царква, герархі якой мелі ад ханаў адмысловыя прывілеі і імунітэты.

4. Зьяўленьне войскаў Альгерда на падуладных мангола-татарам землях у 1362 годзе было першым ліцьвінскім наступам за ўсю гісторыю дачыненьняў Літвы і Арды.

5. Ліцьвінскае войска, якое падышло пад Сінія Воды, налічвала блізу 10 тысячаў вершнікаў. Татарскіх ваяроў на Сініх Водах налічвалася ад 10 да 20 тысячаў.

6. Тагачаснае ўзбраеньне войскаў ВКЛ фармавалася пад заходнеэўрапейскім уплывам, найперш, нямецкім.

7. Сіняводзкая бітва запачаткавала працяглы пэрыяд заняпаду Залатой Арды.

8. Непасрэдным вынікам бітвы было канчатковае замацаваньне земляў Цэнтральнай Украіны ў складзе ВКЛ.

9. Літва спрыяла земляробчаму засваеньню і засяленьню новаздабытых земляў. Мясцовае насельніцтва вызвалілася ад цяжкай даніны і палітычнага кантролю Ардынскай дзяржавы.

10. Сіняводзкая перамога запачаткавала працэсы ўтварэньня балтыйска-чарнаморскай гандлёвай зоны, украінізацыі качэўнікаў, узьнікненьне казацтва і Крымскага ханства.

11. Перамены, якія надышлі пасьля 1362 году, азначалі канец пераважных уплываў эўразійскага качавога сьвету на ўкраінскіх землях, і больш чым стогадовай іх ізаляцыі ад заходняй цывілізацыі.

12. Далучэньне асноўнага масіву ўкраінскіх земляў да ВКЛ вызначыла іх геапалітычную пераарыентацыю з Усходу на Захад.

Каментары32

Літва забараняе ўезд аўто на беларускіх нумарах1

Літва забараняе ўезд аўто на беларускіх нумарах

Усе навіны →
Усе навіны

Чаму ў Мазыры амаль двое сутак не маглі аднавіць электразабеспячэнне? І пры чым тут вайна15

Лукашэнка заявіў, што Украіна здымала з фронту самыя баяздольныя часткі і адпраўляла іх на мяжу Беларусі5

Еўрасаюз спыняе закупкі мэблі з Беларусі6

На «Славянскім базары» па даносе затрымалі дзяўчыну з татуіроўкай «х*й вайне»14

Ксёндз Анджэй Юхневіч: Мяне могуць за гэта судзіць, але я хачу публічна выказаць салідарнасць з братамі-ўкраінцамі5

У Белавежскай пушчы маланка разарвала 200-гадовы дуб ВІДЭА1

Расія выкарыстоўвае для перавозу пяхоты гольф-кары і беларускія матацыклы. Ад гэтага страты растуць11

Алімпіяду-2024 у Беларусі не пакажуць7

Шахеды пачалі адзін за адным збівацца з курсу і вяртацца ў Беларусь. Сёння з-за беспілотніка зноў паднялі баявую авіяцыю14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Літва забараняе ўезд аўто на беларускіх нумарах1

Літва забараняе ўезд аўто на беларускіх нумарах

Галоўнае
Усе навіны →