Навука і тэхналогіі55

Беларусы стварылі дадатак, які папярэджвае пра шкоднасць прадуктаў

Распрацоўшчыкі з менскай студыі hyper owl стварылі мабільны дадатак howl, які дапамагае разабрацца ў складзе прадуктаў. Сэрвіс даступны для загрузкі ў Google Play і AppStore.

Дадатак скануе штрых-код на ўпакоўцы тавару і паказвае інфармацыю аб яго складзе. Асобна сэрвіс вылучае некаторыя ўласцівасці інгрэдыентаў, напрыклад, паведамляе, што прадукт «утрымлівае танны заменнік бялку», «спрыяе пераяданню» або «забаронены ў іншых краінах».

«Дадатак глядзіць на прадукт таксама, як і звычайны пакупнік. Мы не праводзім экспертызы тавараў, бо сканцэнтраваны на тым, каб пакрыць максімальны асартымент, — тлумачаць распрацоўшчыкі. — Мы бяром інфармацыю з этыкеткі прадукту або з іншых агульнадаступных крыніц».

На аснове складу сэрвіс разлічвае «Індэкс прыязнасці» па 100-бальнай шкале. 40 балаў атрымлівае прадукт, які адпавядае ўсім дзяржаўным патрабаванням бяспекі. На 100 ацэньваюць той, які адпавядае яшчэ больш строгім патрабаванням. Сярод іх — «добра збалансаваны», «не спрыяе пераяданню», «не ўтрымлівае танных заменнікаў», а таксама мноства іншых.

«Ацэнка суб'ектыўная. У прынцыпе не існуе ніякай агульнапрынятай методыкі ацэнкі. Таму прыйшлося вышукваць нейкія хакі, вычытваць інфармацыю аб тым, на што могуць пайсці вытворцы, і самастойна ранжыраваць», — распавядае аўтар ідэі Аляксей Козел.

Аб кожным з «непрыязных» кампанентаў сэрвіс дае падрабязную інфармацыю і разлічвае максімальную рэкамендаваную порцыю на аснове полу карыстальніка. Для гэтага распрацоўшчыкі кансультаваліся з некалькімі спецыялістамі па харчаванні, сярод іх быў доктар, кандыдат медыцынскіх навук Андрэй Белавешкін. Ён дапамог зрабіць разлік рэкамендаванай порцыі.

Таксама распрацоўшчыкі бралі да ўвагі тое, для чаго выкарыстоўваецца заменнік: ён робіць больш таннай вытворчасць ці дазваляе кампенсаваць недахопы сыравіны.

Праўда, нават калі ў прадукту ацэнка не максімальная — гэта не сведчыць пра яго шкоду. «Калі прадукт дапушчаны на паліцы, то ён з'яўляецца бяспечным, гэта значыць не можа выклікаць значных праблем са здароўем, — тлумачыць Аляксей. — Але калі склады прадуктаў адрозніваюцца, хочацца разумець, чаму так адбываецца».

Яшчэ адна опцыя дадатка — інфармацыя пра зніжкі на тыя ці іншыя тавары. «У раздзеле сканавання карыстальнік дазнаецца цікавую інфармацыю аб прадукце. У адказ ён можа паставіць звыклы лайк або дызлайк тавару. Пры наступным абнаўленні каталога мы ўлічым вашыя перавагі і пабудуем стужку спецыяльна для вас», — абяцаюць стваральнікі сэрвісу.

Зараз у дадатку ёсць інфармацыя прыкладна аб 50 тысячах прадуктаў, якія прадаюцца ў Беларусі. У будучым распрацоўшчыкі абяцаюць пашыраць і абнаўляць базу.

Каментары5

Немец, прысуджаны да расстрэлу, датычны да дыверсій? Вось што за гісторыя гэта магла быць6

Немец, прысуджаны да расстрэлу, датычны да дыверсій? Вось што за гісторыя гэта магла быць

Усе навіны →
Усе навіны

30-хвілінны марынад для простага курынага шашлыка6

Як змяніць беларускія нумары на літоўскія. Што трэба і колькі каштуе працэдура?15

Ірына Фарыён памерла ў бальніцы15

Стары паплечнік Лукашэнкі параўнаў яго з аяталой Хамейні. Параўнанне так сабе2

На Менцы раскапалі ўжо тры рады гакавых драўляных канструкцый ФОТА3

16-гадовая беларуска ўпала з шостага паверха ў Варшаве

Ірына Абельская стала заслужанай доктаркай17

Полк Каліноўскага афіцыйна пацвердзіў замену свайго камандзіра і заявіў пра рэфармаванне20

Польшча распачала паляванне на кампаніі, якія абыходзяць санкцыі супраць Беларусі і Расіі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Немец, прысуджаны да расстрэлу, датычны да дыверсій? Вось што за гісторыя гэта магла быць6

Немец, прысуджаны да расстрэлу, датычны да дыверсій? Вось што за гісторыя гэта магла быць

Галоўнае
Усе навіны →