Навука і тэхналогіі22

У адкрыты доступ трапілі правілы мадэрацыі Facebook

Брытанскія газета The Guardian атрымала доступ да метадычных указанняў для мадэратараў Фэйсбука, паводле якіх яны павінны рэагаваць на супрацьпраўны кантэнт. У дапаможніках можна знайсці рэкамендацыі па рэагаванні на публікацыі з суіцыдам, парнаграфіяй, гвалтам, канібалізмам, забойствам і нават знявагай Дональда Трампа.

Супрацоўнікі Facebook апрацоўваюць такую вялікую колькасць дадзеных, што на прыняцце рашэння ў мадэратараў ёсць каля 10 секунд. У супрацоўнікаў інтэрнэт-гіганта ёсць дакладныя рэкамендацыі, як рэагаваць на тую ці іншую сітуацыю, хаця часам прыняць рашэнне ў залежнасці ад рэгіянальнага кантэксту вельмі цяжка. У розных культурах разуменне гвалту і парнаграфіі можа адрознівацца, таму тое, што з’яўляецца для еўрапейца ці амерыканца гвалтам, для жыхара Азіі можа быць усяго толькі рэлігійным абрадам. Праблема ўзнікае і з тым, што лічыць парнаграфіяй, а што — эратычным мастацкім творам.

Вось асноўныя правілы, якімі кіруюцца мадэратары Фэйсбука пры працы са спецыфічным кантэнтам.

  • Калі нехта на відэа пагражае забіць Дональда Трампа — такое відэа неабходна выдаляць. Але калі нехта кажа, што «скруціць галаву» Трампу, то такія выразы можна лічыць вобразнымі і не выдаляць відэа.
  • Відэа з гвалтоўнай смерцю таксама не заўсёды павінна адразу выдаляцца, бо ў некаторых выпадках можа дапамагчы з расследаваннем абставін.
  • Дазваляецца прапускаць відэа з абортамі, калі на іх адсутнічае галізна.
  • Не варта выдаляць відэа з пакараннем дзяцей, калі гэтае пакаранне не прапагандуе садызм, а з’яўляецца часткай выхавання.
  • Відэа з гвалтам з жывёлаў могуць захоўвацца, але толькі калі аўтар гэтым відэа хоча паказаць сваю заклапочанасць і пазначае, што нельга так абыходзіцца з жывёламі.
  • Відэа з галізной рэкамендуецца не выдаляць, калі яно з’яўляецца аб’ектам мастацтва, а не сэксуальнай цягі.
  • Жывыя эфіры са спробай самагубства ці самапашкоджання таксама не варта выдаляць, бо дзякуючы такім трансляцыям можна даведацца, дзе чалавек знаходзіцца, і дапамагчы яму.

Каментары2

У тыктоку знайшлі яшчэ адну 100% прыкмету беларусаў

У тыктоку знайшлі яшчэ адну 100% прыкмету беларусаў

Усе навіны →
Усе навіны

Фанаты распавялі, як змаглі арганізаваць перфоманс на матчы ў Варшаве і як змагаліся з п'янымі правакатарамі

Імаверны прэм'ер Літвы: Штучныя абмежаванні для беларусаў нелагічныя. Беларусы дапамагаюць эканоміцы Літвы12

«Таня, мы з табой!» Улады запусцілі флэшмоб у падтрымку жанчыны ў чырвона-зялёным ВІДЭА37

«Ты здзейсніла сапраўдны ўчынак». «Дынама» запісала ВІДЭА з падзякай жанчыне ў чырвона-зялёным23

Продажы новых аўтамабіляў у Беларусі зноў паставілі рэкорд2

«Зноў з'езджу ў Мінск, усё вырашым». Украінскі дэпутат, які прыязджаў у Беларусь, заклікаў Зяленскага да перамоваў з Расіяй10

Чаму выбаршчыкі галасавалі за Трампа?4

Гендырэктар «Беларусьфільма»: «Лістапад» — гэта БРІКС у сферы кіно3

«Што возьмеш з гэтага дзеда?» На беларускай трыбуне падчас матчу ў Варшаве здарылася патасоўка4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У тыктоку знайшлі яшчэ адну 100% прыкмету беларусаў

У тыктоку знайшлі яшчэ адну 100% прыкмету беларусаў

Галоўнае
Усе навіны →