Грамадства1010

Бізнэсоўцы зробяць помнікі сям’і Васіля Быкава бясплатна

Пасьля публікацыі Радыё Свабода пра пачатак грамадзкага збору сродкаў на помнікі бацькам і сястры Васіля Быкава, ініцыятару кампаніі Глебу Лабадзенку патэлефанавалі з прапановай вырабіць іх і ўсталяваць абсалютна бясплатна.

«Адгукнуліся новыя людзі, прапаноўвалі ахвяраваньні. Адзін чалавек патэлефанаваў і сказаў, што ён займаецца продажам штучных газонаў, якія цяпер вельмі модныя. І ён гатовы ахвяраваць гэтых газонаў столькі, колькі трэба. А сёньня патэлефанавалі з Заслаўя Андрэй і Іван Бакіноўскія. У іх там буйная фірма «Гранітны сьвет», якая з 1991 году займаецца вытворчасьцю помнікаў. Яны сказалі, што ахвяруюць тры гранітныя помнікі для Быкавых», — распавёў журналіст.

Іван Бакіноўскі прапанаваў Глебу Лабадзенку выбраць помнікі з 700 прапаноў, якія маюцца ў каталёгу ягонай фірмы. Нават усталяваньне помнікаў фірма «Гранітны сьвет» возьме на сябе.

«Але ўжо сабраная пэўная сума — 150 даляраў, — кажа Лабадзенка. — Я ў любым выпадку яе перадам, каб хоць неяк кампэнсаваць іх працу, давоз помнікаў. Новыя грошы я больш зьбіраць ня буду. Шчыра дзякую ўсім, хто ахвяраваў грошы. Я моцна ўражаны, і дзякаваў спадару Бакіноўскаму па тэлефоне. У наш час ня кожны з ходу адгукнецца і такое прапануе».

У аўторак Глеб Лабадзенка распавёў, што помнікі бацькам Васіля Быкава ў Бычках развальваюцца ад старасьці. У ліпені споўніцца роўна год ад сьмерці сястры Васіля Быкава Валянціны Ўладзіміраўны. Лабадзенка плянуе, што да канца лета ўсе тры помнікі будуць усталяваныя на могілках у Бычках.

Каментары10

Немец, прысуджаны да расстрэлу, датычны да дыверсій? Вось што за гісторыя гэта магла быць6

Немец, прысуджаны да расстрэлу, датычны да дыверсій? Вось што за гісторыя гэта магла быць

Усе навіны →
Усе навіны

30-хвілінны марынад для простага курынага шашлыка6

Як змяніць беларускія нумары на літоўскія. Што трэба і колькі каштуе працэдура?15

Ірына Фарыён памерла ў бальніцы15

Стары паплечнік Лукашэнкі параўнаў яго з аяталой Хамейні. Параўнанне так сабе2

На Менцы раскапалі ўжо тры рады гакавых драўляных канструкцый ФОТА3

16-гадовая беларуска ўпала з шостага паверха ў Варшаве

Ірына Абельская стала заслужанай доктаркай17

Полк Каліноўскага афіцыйна пацвердзіў замену свайго камандзіра і заявіў пра рэфармаванне20

Польшча распачала паляванне на кампаніі, якія абыходзяць санкцыі супраць Беларусі і Расіі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Немец, прысуджаны да расстрэлу, датычны да дыверсій? Вось што за гісторыя гэта магла быць6

Немец, прысуджаны да расстрэлу, датычны да дыверсій? Вось што за гісторыя гэта магла быць

Галоўнае
Усе навіны →