Пра сумную навіну паведаміў у сваім фэйсбуку Юрый Зісер.
«Сёння ноччу ў Ізраілі на 85-м годзе жыцця ад хуткацечнай хваробы Альцгеймера памёр былы намеснік дырэктара фірмы «Надзейныя праграмы» Уладзімір Рафаілавіч Коган, які адпрацаваў у нас на гэтай пасадзе 24 гады з восені 1992 года да восені 2016 года. Шмат гадоў не было ў кампаніі чалавека надзейнейшага за яго. Чалавек вельмі цікавы і шмат перажыў. Светлая памяць. Глыбокае спачуванне сваякам», — напісаў Юрый Зісер.
Каментары