Раней Трамп і пантыфік разыходзіліся ў меркаваннях па такіх пытаннях, як міграцыя, змены клімату.
Сустрэча Трампа і Францішка працягвалася паўгадзіны. Папа падарыў амерыканскаму прэзідэнту тры навучальныя дакументы, якія вызначаюць прыярытэты ягонага папства. Гэта традыцыйны падарунак кіраўнікам дзяржаваў. Некаторыя з асноўных тэмаў, якія ў іх змяшчаюцца, рэзка кантрастуюць з палітыкай прэзідэнта Дональда Трампа і перадвыбарнымі абяцаннямі, у прыватнасці ў дачыненьні падыходаў да навакольнага асяроддзя і няроўнасці даходаў.
Амерыканскі прэзідэнт падарыў пантыфіку кнігу Марціна Лютэра Кінга.
Пасьля аўдыенцыі Трамп правядзе перамовы з прэзідэнтам Італіі Сэрджыа Матарэлай і прэм'ер-міністрам Паола Джэнтылёні.
З Італіі амерыканскі прэзыдэнт накіруецца ў Брусэль для перамоваў з кіраўнікамі ЕС і NATO.
Затым ён зноў вернецца ў Італію, дзе ў чацвер прыме ўдзел у саміце «вялікай сямёркі» на Сіцыліі.
Каментары