У Кувейце мытная паліцыя злавіла голуба, да спіны якога быў прымацаваны маленькі заплечнік з наркатычнымі рэчывамі. Пра гэта паведамляе Al Arabiya.
Адзначаецца, што ў заплечніку паліцыя выявіла 178 таблетак, якія ўтрымліваюць наркатычныя рэчывы.
Супрацоўнікі аддзела адсачылі голуба і злавілі над будынкам ля мытнага аддзела. Таксама паведамляецца, што птушка прыляцела ў Кувейт з Ірака.
Каментары