Грамадства11

Помнікі бацькам Быкава рассыпаюцца. Абвешчаны збор сродкаў на новыя

Брат Быкава Мікалай з жонкай Антанінай, сястрой Валянцінай. Справа бацькі Быкава Ўладзімір і Ганна

Бацькі Васіля Быкава Ўладзімер Фёдаравіч і Ганна Рыгораўна ўсё жыцьцё пражылі ў Бычках, там і пахаваныя.

«Я рэгулярна важу экскурсіі і на радзіму Быкава і калі прыходжу да магілаў бацькоў Быкава, то мне трошкі сорамна, — кажа Лабадзенка. — Мы глядзім, як гэтыя помнікі развальваюцца, і нічога ня робім. А гэта ж нескладана».

Аднаўляць помнікі бацькоў Быкава зьбіраліся ўжо і самі сваякі клясыка. Але Лабадзенка перакананы, што аднаўленьне помнікаў павінна быць грамадзкай справай.

«Мы хочам таксама паставіць помнік сястры Быкава Валянціне Ўладзіміраўне. Яна была для ўсіх нас не чужым чалавекам і вельмі шмат зрабіла для ўшанаваньня памяці свайго брата. Я лічу, што гэта не павінна класьціся толькі на сваякоў».

Помнікі бацькоў Быкава зробленыя з гранітнай крошкі. Тэрмін іх эксплёатацыі — 30—40 гадоў.

«Сваякі Васіля Быкава як могуць падмазваюць іх цэмэнтам, але ад помніка мамы адвалілася фатаграфія, на помніку бацькі яе і не было. На гэтых помніках рускія надпісы. Падазраю, што сам Васіль Уладзімеравіч не займаўся гэтым пытаньнем».

Новыя помнікі, кажа Лабадзенка, будуць самымі звычайнымі.

«Усё часьцей розныя вандалы разбураюць помнікі, і таму яны ніяк не павінны здалёк прыцягваць увагу. Мы знайшлі беларускамоўнага майстра, які сказаў, што яму будзе за гонар зрабіць помнікі па бацьках Быкава. Ён ня хоча за гэта грошай, патрэбныя толькі грошы за матэрыял і заплаціць людзям, якія будуць усталёўваць помнікі на месцы», — кажа журналіст.

На тры помнікі патрэбна каля 500 даляраў. Грошы Глеб Лабадзенка прапануе прыносіць на курсы «Мова Нанова». Перад канікуламі яны пройдуць яшчэ двойчы ў 12-ці гарадах.

Каментары1

Сталі вядомыя першыя пяць прозвішчаў палітвязняў, вызваленых па новым памілаванні5

Сталі вядомыя першыя пяць прозвішчаў палітвязняў, вызваленых па новым памілаванні

Усе навіны →
Усе навіны

Роўна 25 гадоў таму бясследна зніклі Віктар Ганчар і Анатоль Красоўскі3

Учорашнюю стральбу ў Фларыдзе кваліфікавалі як замах на Трампа6

«Проста заліваешся слязьмі і думаеш: за што?» Ірына Шчасная і яе чатыры балючыя гады за кратамі17

Сбербанк: Расіяне праз тэлефонных махляроў перавялі УСУ больш за мільярд даляраў10

Каля дома Трампа ў Фларыдзе адбылася страляніна. Мільярдэр не пацярпеў4

Трамп: Я НЕНАВІДЖУ ТЭЙЛАР СВІФТ!51

У Бараўлянах пара занялася сэксам у скверы. Цяпер у каханкаў праблемы з законам10

Названыя пераможцы конкурсу астранамічнай фатаграфіі ФОТА

Шрайбман патлумачыў, навошта катуюць Калеснікаву і Бабарыку27

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сталі вядомыя першыя пяць прозвішчаў палітвязняў, вызваленых па новым памілаванні5

Сталі вядомыя першыя пяць прозвішчаў палітвязняў, вызваленых па новым памілаванні

Галоўнае
Усе навіны →