Ёсць яшчэ тыдзень, каб падпісацца пад анлайн-петыцыяй. Гэта сапраўдны калектыўны зварот, які мае юрыдычную сілу і будзе накіраваны чыноўнікам.
Аўтары даводзяць, што паколькі ў Беларусі дзве дзяржаўныя мовы, то і заканадаўства мусіць быць на дзвюх мовах, а не толькі на рускай.
Ініцыятары стварэння петыцыі прапануюць:
1. Абавязаць заканадаўцаў усіх узроўняў распрацоўваць і прымаць усе нарматыўныя акты на дзвюх дзяржаўных мовах — беларускай і рускай. Без наяўнасці двух варыянтаў ні адзін нарматыўны акт не прымаць.
2. Усе законы і падзаконныя акты, якія ўжо існуюць, перакласці на беларускую мову. Пры гэтым статуты дакументаў павінны быць аднолькавымі.
3. Зрабіць так, каб рускі тэкст закона або падзаконнага акта не быў вызначальным — абодва тэксты мусяць быць раўнапраўнымі. У спрэчных сітуацыях прыярытэт павінен быць у беларускага варыянту, паколькі першапачаткова дзяржаўнай была менавіта беларуская мова.
* * *
Дарэчы, у студзені пад анлайн-петыцыяй з патрабаваннем даваць інфармацыю на ўсіх таварах і пра ўсе паслугі абавязкова як па-руску, так і па-беларуску, падпісалася амаль 4500 чалавек.
Каментары