Свет

Мэляншон распавёў, за каго не будзе галасаваць

Reuters.com

Кіраўнік французскіх крайне левых Жан-Люк Мэляншон запэўніў, што не збіраецца галасаваць за «Нацфронт», і што ў яго руху «Няскораная Францыя» няма нічога агульнага з крайне правымі.

 «Няма ніякага сумневу ў тым, што мы ёсць, мы — палітычны рух, які не мае нічога агульнага з крайне правымі», - заявіў Мэляншон на сваім канале ў YouTube.

«Ці ёсць сярод вас хоць адзін чалавек, які сумняваецца ў тым, што я не буду галасаваць за «Нацыянальны фронт»?», - задаў ён пытанне сваім гледачам у YouTube, аднак зноў адмовіўся раіць сваім прыхільнікам за каго галасаваць і не паведаміў, як прагаласуе сам.

«Я вам не патрэбен, каб зразумець, што вам рабіць, я не гуру», — працягнуў ён.

Па словах Мэляншона, Эманюэль Макрон прадстаўляе інтарэсы фінансавых колаў, «аднак спадарыня Лё Пен яшчэ горш: яна будзе рыцца ў пялюшках, высвятляючы хто француз, а хто — не».

Жан-Люк Мэляншон заняў чацвёртае месца па выніках першага тура. За яго аддалі свае галасы 19,6% выбаршчыкаў. Перад другім турам выбараў Марын Лё Пен і Эманюэль Макрон спрабуюць перацягнуць на свой бок электарат Мэляншона.

Каментары

Хто тая прафсаюзная актывістка з МАЗа, якая папрасіла Лукашэнку разабрацца ў ютубе з «беглымі»?18

Хто тая прафсаюзная актывістка з МАЗа, якая папрасіла Лукашэнку разабрацца ў ютубе з «беглымі»?

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску зноў збілі пешахода: траўмы атрымала дзяўчына3

«Нельга крыўдзіць, абражаць тых, хто быў да цябе». Лукашэнка абурыўся прамовай Трампа33

Капялюш Меланіі Трамп: што хаваецца за стыльным жэстам першай лэдзі Амерыкі28

У Браславе — бусел, у Белавежскай пушчы — лісічкі. Цёплае надвор’е заблытала прыроду1

Латушка адказаў на абвінавачванні Пазняка: Пасварыцца не атрымаецца75

Лукашэнка пракаментаваў чуткі пра адключэнне інтэрнэту ў дзень выбараў7

Для другой АЭС разглядаюць пляцоўку пад Магілёвам10

Былы супрацоўнік Службы бяспекі Лукашэнкі стаў выканаўчым дырэктарам у Белгазпрамбанку3

На лячэнне хлопчыка з Магілёва сабралі $3 мільёны. Гэта самы вялікі збор у гісторыі краіны6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто тая прафсаюзная актывістка з МАЗа, якая папрасіла Лукашэнку разабрацца ў ютубе з «беглымі»?18

Хто тая прафсаюзная актывістка з МАЗа, якая папрасіла Лукашэнку разабрацца ў ютубе з «беглымі»?

Галоўнае
Усе навіны →