Свет33

МЗС Грузіі: «Выбары ў Паўднёвай Асеціі — правакацыя Расіі»

Грузія ніколі не прызнае «выбары» і «рэферэндум», якія праходзяць сёння, 9 красавіка, у Паўднёвай Асеціі

Правядзенне сепаратыстамі Паўднёвай Асеціі «прэзідэнцкіх выбараў» і «рэферэндуму» аб змене назвы рэгіёну не будзе мець прававых наступстваў, заявіў МЗС Грузіі. Тбілісі абвінаваціў Расею ў падрыхтоўцы да анэксіі Паўднёвай Асеціі, паведамляе «Нямецкая хваля».

Міністэрства замежных спраў Грузіі назвала нелегітымнымі «прэзідэнцкія выбары» і «рэферэндум», якія праходзяць у нядзелю, 9 красавіка, у самаабвешчанай «рэспубліцы» Паўднёвая Асеція.

«МЗС Грузіі асуджае так званыя прэзідэнцкія выбары і рэферэндум, што праходзяць 9 красавіка на тэрыторыі акупаванага Цхінвальскага рэгіёну. Паводле міжнароднага права, любыя так званыя выбары ці рэфэрэндум на акупаваных тэрыторыях Грузіі з'яўляюцца незаконнымі і не будуць мець якіх-небудзь прававых наступстваў», - падкрэсліваецца ў заяве грузінскага замежнапалітычнага ведамства.

У дакуменце ўказваецца, што тыя мерапрыемствы з'яўляюцца «правакацыйнымі і груба парушаюць тэрытарыяльную цэласнасць і суверэнітэт Грузіі». Грузінскі МЗС таксама выказаў меркаванне, што «спроба змяніць назву найстарэйшага рэгіёну Грузіі і даць яму назву, падобную да назвы аднаго з суб'ектаў РФ - «Рэспубліка Паўднёвая Асеція - Дзяржава Аланія», скіравана на падрыхтоўку асновы для незаконнай анексіі рэгіёну».

Замежнапалітычнае ведамства ў Тбілісі абвінаваціла Расею ў тарпедаванні намаганняў па мірным ўрэгуляванні грузіна-асяцінскага канфлікту і заклікала Маскву паважаць нормы міжнароднага права і вывесці свае войскі з тэрыторыі Грузіі.

Раней у Дзярждэпартаменце ЗША асудзілі «выбары» і «рэферэндум» у мяцежных грузінскіх рэгіёнах Паўднёвая Асеція і Абхазія. Вашынгтон пацвердзіў сваю прыхільнасць тэрытарыяльнай цэласнасці Грузіі.

Незалежнасць Паўднёвай Асеціі пасля вайны 2008 года прызналі, апроч Расіі, толькі Венесуэла, Нікарагуа ды дзве астраўныя дзяржавы — Науру і Вануату.

Каментары3

«Ляцелі вельмі нізка». Лукашэнка прызнаў пралёт дронаў над Беларуссю4

«Ляцелі вельмі нізка». Лукашэнка прызнаў пралёт дронаў над Беларуссю

Усе навіны →
Усе навіны

Франака Вячорку ўключылі ў спіс «тэрарыстаў»18

Стала вядома прыблізнае месца падзення расійскага БПЛА ў Калінкавічах7

«Мы селі і сядзелі, а што рабіць?» У Старадарожскім раёне тры пенсіянеркі правялі цэлую ноч у лесе1

«Дынама» стартавала ў Лізе канферэнцый з паразы, прычым прапусціла на перадапошняй хвіліне ВІДЭА

Цюркскія дзяржавы дамовіліся пра адзіны лацінскі алфавіт. Убаку толькі Кыргызстан7

Новы генсак НАТА выступіў за права Украіны наносіць дальнабойныя ўдары па Расіі3

Продажы аўтамабіляў і электрамабіляў у Беларусі б'юць гістарычныя рэкорды5

У Варшаве іншаземцы стаялі начамі ў чарзе, каб зарэгістраваць аўтамабіль. Беларус спазніўся на адзін дзень і страціў грошы3

У Калінкавічах раніцай узарваўся «шахед»?13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Ляцелі вельмі нізка». Лукашэнка прызнаў пралёт дронаў над Беларуссю4

«Ляцелі вельмі нізка». Лукашэнка прызнаў пралёт дронаў над Беларуссю

Галоўнае
Усе навіны →