Міністра ўнутраных спраў Шуневіча ўзнагародзілі ўрадавай граматай
Міністра ўнутраных спраў Беларусі Ігара Шуневіча ўзнагародзілі граматай Савета Міністраў. Адпаведная пастанова ад 21 сакавіка апублікаваная на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Узнагароджанне прыпала на час, калі па ўсёй Беларуі адбываюцца масавыя затрыманні грамадскіх актывістаў і палітыкаў. Колькасць затрыманых ужо дасягнула 300.
Каментары