У Ленінскім судзе Гродна 23 сакавіка асудзілі шэраг удзельнікаў акцыяў «недармаедаў».
Сярод падсудных былі не толькі грамадскія актывісты, а і звычайныя людзі. Віталь Дзюк (яму прысудзілі штраф у 15 базавых велічынь — 435 рублёў) нядаўна скончыў будаўнічае вучылішча і з мінулага году не можа знайсьці працы. Валянціна Навумава (такі жа штраф) — сацыяльны работнік, даглядае нямоглых людзей. Валеры Курчэўскі (такі жа штраф) — вайсковы пенсіянер, падчас мітынгу 15 сакавіка ён абвясціў хвіліну маўчання па загінуўшых у Скідзелі работніцах цукровага камбіната. Васіль Корабаў (7 базавых велічыняў) — пенсіянер, сябра прафсаюза РЭП.
Праваабаронца Эдвард Дмухоўскі, заявіў пасьля перапынку ў працэсе, што чакае арышту. У выніку ён атрымаў 15 сутак.
Антон Войцехаў, сябра БХД, у суд не з'явіўся па невядомых прычынах, ягоны тэлефон не адказвае. Мікалай Салянік знаходзіцца ў шпіталі, але яго прозвішча пазначана ў раскладзе судовых працэсаў. Прысуд яму могуць вынесці завочна.
Каментары