Свет33

Украіна часова спыніла грузавыя перавозкі з «ДНР» і «ЛНР»

Рада нацыянальнай бяспекі і абароны (РНБА) Украіны прыняла рашэнне часова спыніць грузавыя перавозкі праз лінію размежавання ў зоне ўзброенага канфлікту на Данбасе, перадае Укрінфарм.

Фота: dpsu.gov.ua

Як паведаміў сакратар РНБА Аляксандр Турчынаў па выніках пасяджэння, да 13.00 серады павінны быць перакрытыя усе аўтамабільныя і чыгуначныя шляхі, якія вядуць да лініі размежавання ў зоне ўзброенага канфлікту.

Як паведамляў УНІАН, улічваючы захоп украінскіх прадпрыемстваў і абвастрэнне сітуацыі ў зоне АТА, РНБА прыняў рашэнне спыніць перавозкі грузаў праз лінію сутыкнення, фактычна падтрымаўшы блакаду чыгункі з акупаваных раёнаў на Данбасе, якую ажыццяўляюць ветэраны АТА.

Рашэнне будзе дзейнічаць да рэалізацыі першых двух пунктаў Мінскіх дамоўленасцяў, якія прадугледжваюць спыненне агню, а таксама да вяртання пад ўкраінскую юрысдыкцыю захопленых на Данбасе прадпрыемстваў, паведаміў сакратар РНБА Аляксандр Турчынаў.

У прэс-службе Турчынава растлумачылі, што гаворка ідзе толькі пра грузавыя транспартныя перавозкі. Мірныя жыхары па-ранейшаму могуць свабодна перамяшчацца праз лінію размежавання і перавозіць з сабой асабісты багаж, піша liga.net са спасылкай на Дзяржпагранслужбу Украіны.

Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка заявіў, што выключэннем павінны быць толькі гуманітарныя грузы ўкраінскіх і міжнародных гуманітарных арганізацый, ААН, Міжнароднага Камітэта Чырвонага Крыжа.

Каментары3

Іспанія чацверты раз у гісторыі выйграла Еўра — і гэта рэкорд ВІДЭА1

Іспанія чацверты раз у гісторыі выйграла Еўра — і гэта рэкорд ВІДЭА

Усе навіны →
Усе навіны

«Генерал-шпіц Умка пад кодавым іменем Беленькі». Найлепшыя твіты тыдня9

У Мінску на дзяўчыну, якая вярталася з пляжу, упала дрэва. Яна загінула3

Чэшка Барбара Крэйчыкава перамагла на Уімблдоне-2024

Лукашэнка заявіў пра «ліквідацыю напружанасці на мяжы з Украінай» і выступіў з прымірэнчымі заявамі: «Трэба дамаўляцца»28

Ураган змёў кемпінг на Віліі, паведамляюць пра загінулага3

У Мінску шторм вырываў дрэвы і руйнаваў рэкламныя шчыты ФОТЫ і ВІДЭА15

Па Беларусі коціцца непагадзь, моцныя вятры і залевы ФОТЫ і ВІДЭА2

У мінчука скралі рэчы, пакуль ён купаўся ў Цнянскім вадасховішчы

«Каханне ўсяго майго жыцця». Арына Сабаленка пацвердзіла свае адносіны з бразільскім бізнэсменам16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Іспанія чацверты раз у гісторыі выйграла Еўра — і гэта рэкорд ВІДЭА1

Іспанія чацверты раз у гісторыі выйграла Еўра — і гэта рэкорд ВІДЭА

Галоўнае
Усе навіны →