У Беларусі зменены парадак залічэння транспартнай дзяржаўнай пошліны і штрафу за парушэнне правілаў дарожнага руху (ПДР), паведамілі ў прэс-службе Міністэрства па падатках і зборах.
У сувязі з уступленнем у сілу з 2017.01.28 Інструкцыі аб парадку залічэння, размеркавання і механізме вяртання даходаў рэспубліканскага і мясцовага бюджэтаў, бюджэтаў дзяржаўных пазабюджэтных фондаў у 2017 годзе (зацверджанай пастановай Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь ад 2016.12.26 №111) зменены парадак залічэння дзяржаўнай пошліны за выдачу дазволу на допуск транспартнага сродку да ўдзелу ў дарожным руху з арганізацый (код 03005) і фізічных асоб (код 03006). Выплата ажыццяўляецца ў рэспубліканскі бюджэт на рахунак Галоўнага ўпраўлення Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь па г. Мінску.
Рэквізіты для залічэння вышэйназванай дзяржпошліны:
Нумар рахунку: 3602911010004
Найменне банка: г. Мінск, ААТ «АСБ Беларусбанк»
Код банка: 795
УНП бенефіцыяра: 100061550
Назва падатковага органа, які ажыццяўляе кантроль за выплатай плацяжоў: ІМПЗ РБ па г. Мінску.
Штрафы за парушэнне правілаў дарожнага руху, якія накладаюцца службовымі асобамі сістэмы Дзяржаўнай аўтамабільнай інспекцыі Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь (код 05105) неабходна выплачваць у рэспубліканскі бюджэт на рахунак Галоўнага ўпраўлення Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь па Цэнтральным раёне г. Мінска.
Рэквізіты для залічэння вышэйназванага штрафу:
Нумар рахунку: 3602911010004
Найменне банка: г. Мінск, ААТ «АСБ Беларусбанк»
Код банка: 795
УНП бенефіцыяра: 100064110
Назва падатковага органа, які ажыццяўляе кантроль за выплатай плацяжоў: ІМПЗ РБ па Цэнтральным раёне г. Мінску.
Каментары