Расійская кампанія «Раснафта» напрыканцы 2016 года падпісала кантракт з Беларуссю на пастаўку ў 2017 годзе да 10,2 млн тон нафты. Пра гэта паведамляе ТАСС са спасылкай на прэс-службу кампаніі.
Таксама «Раснафта» заключыла кантракт з Нямеччынай на пастаўку да 7,3 млн тон нафты.
Акрамя таго, у 2017 годзе кампанія плануе паставіць у Кітай да 31 млн тон нафты, а ў Індыю — 2 млн тон нафты.
У 2016 годзе «Раснафта» паставіла ў Еўропу каля 71 млн тон нафты (з улікам 10 млн тон у Беларусь).
Каментары