Афіша

Форум пластычных і эксперыментальных тэатраў «PlaSтформа» адкрыецца спектаклем пра мову

З 18 па 19 лютага ў Мінску пройдзе пяты фестываль незалежных тэатраў. На гэты раз ён будзе прысвечаны выключна малым формам і калектывам з Беларусі.

Пачнецца пластычна-эксперыментальнае дзеянне ў Цэнтры сучасных мастацтваў з выступу тэатра «Галава-нага», які ў сваім спектаклі «МоваХ», зробленым па матывах вершаў Вальжыны Морт, даследуе тэму складаных адносін чалавека з роднай мовай.

Гледачы змогуць стаць сведкамі дзеянняў у розных жанрах: ад сучаснага танцу да інтэрактыўных перформансаў. Сярод удзельнікаў форума — тэатры танца «Quadro» (Гомель), «Галерэя» (Гродна), «Альтана» (Мінск) і іншыя. Галоўным экспертам будзе Рышард Каліноўскі — танцор, харэограф Цэнтра культуры Любліна з Польшчы.

«ПлаSтформу» ўпершыню правялі ў сталіцы ў 2013 годзе. Яго ініцыятарам выступіў Вячаслаў Іназемцаў (пластычны тэатр «InZhest») з аднадумцамі. Увесь гэты час форум робіцца выключна на ініцыятыве арганізатараў.

Кожны фестывальны дзень стартуе ў 18.00. Квіткі можна набыць у касе Цэнтра сучасных мастацтваў ці на ByCard.

Каментары

Як склалася жыццё вундэркінда з Жодзіна, які ў 12 гадоў паступіў у медыцынскі ўніверсітэт?5

Як склалася жыццё вундэркінда з Жодзіна, які ў 12 гадоў паступіў у медыцынскі ўніверсітэт?

Усе навіны →
Усе навіны

АРІП мяняе правілы доступу ў асабісты кабінет

У Расіі двое дзяцей спалілі верталёт3

З 10 лістапада беларусы будуць заязджаць у Еўрасаюз па новых правілах. Што зменіцца?2

Тэйлар Свіфт абвясціла, каго падтрымае на амерыканскіх прэзідэнцкіх выбарах5

Харыс: Пуцін з'еў бы Трампа на абед6

Пажарныя патушылі пажар на балоце Ельня

Дэбаты Трампа і Харыс. Галоўнае11

180 рублёў за кілаграм, а смак як у елкі: здаецца, знайшліся самыя дарагія цукеркі ў Мінску3

Украінскі футбаліст так хацеў гуляць у Беларусі, што нелегальна пераплыў памежную раку1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як склалася жыццё вундэркінда з Жодзіна, які ў 12 гадоў паступіў у медыцынскі ўніверсітэт?5

Як склалася жыццё вундэркінда з Жодзіна, які ў 12 гадоў паступіў у медыцынскі ўніверсітэт?

Галоўнае
Усе навіны →