Эканоміка2525

Зацверджаны план па дэдаларызацыі эканомікі: рэкамендавана зніжаць стаўкі па валютных дэпазітах 

Урад і Нацыянальны банк зацвердзілі комплекс сумесных мерапрыемстваў па зніжэнні ўзроўню даларызацыі эканомікі, паведаміў намеснік старшыні праўлення Нацбанка Сяргей Калечыц.

«У мэтах выканання патрабавання кіраўніка дзяржавы Саветам міністраў і Нацыянальным банкам прыняты план мерапрыемстваў па дэдаларызацыі эканомікі», — паведаміў Калечыц на лютаўскім пашыраным пасяджэнні праўлення Нацыянальнага банка Беларусі. Поўны тэкст яго выступлення публікуе выданне Нацбанка «Банковский вестник».

Паводле слоў чыноўніка, план «прадугледжвае меры па скарачэнні выкарыстання замежнай валюты ў разліках і пры выплаце збораў, пошлін і іншых плацяжоў, а таксама ў якасці эквіваленту меры кошту пры фармаванні тарыфаў, ставак і цэн».

фота Ірыны Арахоўскай

Калечыц удакладніў, што асноўныя меры зацверджанага плана павінны быць прынятыя ў 2017—2018 гадах.

«Безумоўнае іх выкананне будзе спрыяць далейшаму ўмацаванню даверу да нацыянальнай валюты. Запаволенне інфляцыйных працэсаў, больш высокая даходнасць па дэпазітах у нацыянальнай валюце ў параўнанні з інвалютнымі, стабільная сітуацыя на валютным рынку, якая сведчыць аб зніжэнні валютных рызык у краіне, фармуюць для гэтага спрыяльны фон», — заявіў Калечыц.

У сваю чаргу намеснік старшыні праўлення Нацбанка Дзмітрый Калечыц канстатаваў, што ступень даларызацыі эканомікі застаецца ўсё яшчэ высокай.

«Да канца 2016 года доля актываў дзейных беларускіх банкаў у замежнай валюце дасягнула 61,7%. Па стане на 1 студзеня 2017 года доля валютных дэпазітаў у агульнай структуры банкаўскіх укладаў насельніцтва склала 76,3%», — адзначыў Дзмітрый Калечыц.

Пры гэтым ён удакладніў, што ў 2016 годзе акрэслілася тэндэнцыя зніжэння ўзроўню даларызацыі актываў і пасіваў камерцыйных банкаў.

«У межах стварэння ўмоў па павышэнні прывабнасці зберажэнняў у нацыянальнай валюце і ўстанаўленні банкамі больш нізкай прыбытковасці па ўкладах (дэпазiтах) у замежнай валюце Нацыянальны банк рэкамендаваў банкам праводзіць паслядоўнае зніжэнне верхняга ўзроўню працэнтных ставак па ўкладах (дэпазітах) фізічных і юрыдычных асоб», — канстатаваў Дзмітрый Калечыц.

Каментары25

Украінскія войскі прарвалі мяжу Расіі на яшчэ адным участку ў Курскай вобласці3

Украінскія войскі прарвалі мяжу Расіі на яшчэ адным участку ў Курскай вобласці

Усе навіны →
Усе навіны

Хто той паляк на сустрэчы з Лукашэнкам, які яму падхіхікваў?13

«Ніхто не змог завезці тавар». Крамы польскага абутку Wojas усё ж закрываюцца

Год таму беларус, які лячыўся ў анкацэнтры, зрабіў прапанову сваёй дзяўчыне. Цяпер пара пажанілася

У Вялікабрытаніі ў намесніцы міністра скралі сумачку, пакуль яна выступала з прамовай па праблеме крадзяжоў3

Беларуская блогерка працавала на расійскай апазіцыйнай фабрыцы ботаў, а пасля зліла дакументы?49

Украіна выкарыстоўвае гульнявую прыстаўку для ваенных мэтаў3

У ключавых штатах ЗША пачала з'яўляцца рэклама Камалы Харыс у падтрымку Украіны4

Зяленскі жартам паставіў Беларусь у прыклад краінам Захаду5

Стала вядома, дзе можна сытна паабедаць усяго за 4 рублі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Украінскія войскі прарвалі мяжу Расіі на яшчэ адным участку ў Курскай вобласці3

Украінскія войскі прарвалі мяжу Расіі на яшчэ адным участку ў Курскай вобласці

Галоўнае
Усе навіны →