ARCHE № 5 (150) — 2016. Ад Ятвязі да Літвы
У працы гісторыка Аляксея Кібіня, якая друкуецца ў нумары, гаворка ідзе ня толькі пра яцьвягаў. Гэта комплекснае дасьледаваньне прысьвечана гісторыі Беларусі напярэдадні інкарпарацыі беларускіх земляў у склад Вялікага Княства Літоўскага. Навізна й арыгінальнасьць працы — у высьвятленьні генэалёгіяў князёў, якія кіравалі ў XII—XIII ст. у Гародні, Наваградку, Слоніме, Ваўкавыску ды іншых беларускіх гарадох, у дасьледаваньні новых наратыўных крыніц, што кідаюць сьвятло на працэс славянізацыі Беларусі, нарэшце, у спробе адказу на пытаньне, чаму частка нашай зямлі называлася Чорная Русь. Увагу чытача таксама прыцягне наватарская праца літоўскага гісторыка Вайды Камунтавічэне «Насельніцтва Ельненскай парафіі ў XVII ст. («Старая Літва», або ятвяскі сьлед у Віленскім біскупстве)», у якой на аснове касьцельных крыніц дасьледуюцца лёсы балцкага насельніцтва на тэрыторыі сучаснай Гарадзенскай вобласьці ў XVII ст., а таксама востра крытычная рэцэнзія Алега Латышонка на кнігу брытанскага гісторыка Стывэна Роўэла «Уздым Літвы. Паганская імперыя ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе, 1295—1345», чый пераклад на беларускую мову выйшаў у 2015 годзе.
Зьмест
Замест прадмовы
Папяровая вэрсія: 7 руб.
Электронная вэрсія (PDF): 11.9 руб.
Даведка
Аляксей Кібінь — кандыдат гістарычных навук, старшы выкладнік катэдры гісторыі славянскіх і балканскіх краін Інстытуту гісторыі Санкт-Пецярбурскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту. Сфэра навуковых інтарэсаў — этнічная гісторыя й культурныя кантакты ў сярэднявечнай Усходняй Эўропе, гісторыя старажытнарускіх княстваў і Вялікага Княства Літоўскага, імагалёгія ды гістарыяграфія.
У 2009 г. абараніў кандыдацкую дысэртацыю па тэме «Верхняе Панямоньне ў палітычнай, сацыякультурнай і этнічнай гісторыі славян і балтаў VIII—XIII стст.», на аснове якое ў 2014 г. выдаў манаграфію, што ў перакладзе на беларускую мову надрукавалі ў № 5 «ARCHE» за 2016 год.
На просьбы чытачоў таксама выйшлі перавыданьні 2 папулярных нумароў, папяровыя наклады каторых хутка разышліся ў свой час:
ARCHE № 12 (99) — 2010. Паўстаньне 1863—1864 гг. і лёсы Беларусі
Паўстаньне 1863—1864 гг. выступае асаблівым фокусам у гісторыі Беларусі XIX ст., празь які зручна разглядаць і сацыяльныя канцэпты, і праблемы этнічнай ідэнтыфікацыі, і мадэрнае нацыятварэньне. З палітычных ды ідэалягічных прычын сур’ёзнае навуковае вывучэньне праблем, датычных паўстаньня, цяпер немагчымае ў рамках афіцыйнай акадэмічнай сфэры. Таму гэты нумар «ARCHE» стаў пляцоўкай для тых навукоўцаў, якія вядуць дасьледаваньні, не аглядаючыся на афіцыйныя дырэктывы — Вольгі Гарбачовай, Андрэя Кіштымава, Аляксандра Радзюка, Алеся Смалянчука ды інш. Таксама ў выпуску цэлая кніга: «Мары. Успаміны аб партызанскім руху ў Гродзенскім ваяводзтве ў 1863 і 1864 гг.» Ігната Арамовіча.
Зьмест і Прадмова
Папяровая вэрсія: 7 руб.
Электронная вэрсія (PDF | EPUB): 11.9 руб.
ARCHE № 3 (114) — 2012. Гісторыя беларускай штодзённасці
У нумары сабраныя артыкулы, якія разглядаюць штодзённае жыцьцё насельнікаў Беларусі ў розныя гістарычныя эпохі. Алег Ліцкевіч піша, як атруцілі князя Скіргайлу ў Кіеве (1395 год), Канстанцін Ерусалімскі дасьледуе, як дыскрымінінавалі маскоўцоў у ВКЛ, Iрына Герасiмава высьвятляе асаблівасьці паводзінаў маскоўскіх уладаў у акупаванай Вiльнi (1657 год).
Зьмест
Прадмова
Папяровая вэрсія: 9.9 руб.
Электронная вэрсія (PDF | EPUB): 11.9 руб.
Таксама напамінаем, што нядаўна пабачыла сьвет кніга Мікалая Ўлашчыка «Збор твораў у 3-х тамах. Том 1: Працы па археаграфii i крынiцазнаўству».
Першы том збору твораў вядомага беларускага гiсторыка ўключае ў сябе крынiцазнаўчыя i археаграфiчныя даследаваннi, г. зн. манаграфii «Нарысы па археаграфii i крынiцазнаўству гiсторыi Беларусi феадальнага перыяду» i «Уводзiны ў вывучэнне беларуска-лiтоўскага летапiсання», артыкулы, рэцэнзii i прадмовы да розных публiкацый на адпаведную тэматыку, а таксама два пасмяротныя выданнi, якiя планавалiся як трэцяя i чацвёртая кнiгi гэтай тэматычнай серыi: «Нарысы па археаграфii i крынiцазнаўству гiсторыi Беларусi дасавецкага перыяду: частка другая» i «Мемуары i дзённiкi як крынiцы па гiсторыi Беларусi».
Зьмест
Уступ
Цернi i лаўры беларускага гiсторыка
Папяровая вэрсія: 39.9 руб.
Электронная вэрсія (PDF): 29.9 руб.
Каментары