Улада8383

Слаўгарадскі юрыст Агафонаў і мінскі ахоўнік Канстанцінаў заснавалі прарасійскую арганізацыю

Ад пачатку новага года былы актывіст апазіцыі Арцём Агафонаў на расійскіх рэсурсах кшталту «Рэгнума» стаў падпісвацца сустаршынёй аргкамітэта руху «Грамадзянская згода».

Арцём Агафонаў. Фота з facebook.com.

Арцём Агафонаў нарадзіўся ў 1976 годзе ў горадзе Зайсан на казахстанска-кітайскай мяжы. Ад 1996 года жыве ў Беларусі, у Слаўгарадзе Магілёўскай вобласці. Ад 2005 года быў актывістам Аб’яднанай грамадзянскай партыі, нават узначальваў Мінскую абласную арганізацыю, уваходзіў у каманду Яраслава Раманчука. Пералом у Агафонава адбыўся пасля падзей у Крыме і ўсходзе Украіны, калі ён падтрымаў расійскую агрэсію.

Агафонаў быў тым, хто напісаў скаргу на кіроўцы бел-чырвона-белага аўтобуса, які вазіў у Слуцк ахвотных ушанаваць памяць Слуцкіх паўстанцаў. Цяпер акцэнты барацьбы Агафонаў змяніліся з уладаў на нацыяналістаў.

«Мой рускі свет — ува мне. Ён прыйшоў туды з калыханкі, якую мама спявала на рускай мове, з любоўю да роднай прыроды, з разуменнем сябе спадчыннікам рускай культуры і рускай цывілізацыі, якія я і маё пакаленне павінны развіць і перадаць нашчадкам», — так піша Агафонаў.

Ён паўтарае мантру расійскай прапаганды, што Беларусь не выжыве без падтрымкі Расіі, а ў Еўропе мы нікому не патрэбныя.

Партнёрам Агафонава па стварэнні арганізацыі стаў Яўген Канстанцінаў. Ён вядомы мутнай шпіёнскай гісторыяй з наваполацкім слесарам Яўгенам Гайдуковым. Канстанцінаў узначальваў арганізацыю «Саюз маладых інтэлектуалаў», куды ўваходзіў і Гайдукоў, а працаваў ахоўнікам і рабочым на «Нафтане». Канстанцінава дапытвалі па справе Гайдукова. Апошнім часам вядома, што Канстанцінаў перайшоў на прарасійскія пазіцыі, а працаваў ахоўнікам у мінскім гандлёвым цэнтры «Еўропа».

Яўген Канстанцінаў. Фота з facebook.com.

«Мэтавая аўдыторыя — кансерватыўная рускамоўная большасць, якая не хоча дэстабілізацыі абстаноўкі ў краіне і абвастрэння міжнацыянальных супярэчнасцяў. Стаўленне да ўлады — незалежнае, аднак у рэзкай канфрантацыі не зацікаўленыя», — так піша пра мэты арганізацыі Агафонаў.

Пакуль што цяжка ацаніць, ці стаяць нейкія людзі яшчэ за гэтай арганізацыі, ці гэта ініцыятыва двух асобна ўзятых грамадзян. Таксама вынікае, што на дадзены момант Агафонаў—Канстанцінаў не маюць ніякай падтрымкі з Масквы, але разлічваюць на яе.

Таксама звяртае ўвагу, што свае першыя заявы ад імя новай арганізацыі актывісты робяць на расійскіх чарнасоценскіх сайтах, гэткі сігнал, на каго найперш разлічаная такая дзейнасць.

Каментары83

Брэсцкая айцішніца вярталася з Польшчы з даведкай ад КДБ аб сплаце кампенсацыі за данаты. Шэсць гадоў калоніі13

Брэсцкая айцішніца вярталася з Польшчы з даведкай ад КДБ аб сплаце кампенсацыі за данаты. Шэсць гадоў калоніі

Усе навіны →
Усе навіны

На якіх умовах беларусы могуць атрымаць грамадзянства Іспаніі, Партугаліі, Германіі і іншых краін13

У Расіі дзве дзяўчыны загінулі падчас квэсту — аніматар абліў іх газай, выпадкова падпаліў і ўцёк6

Ілюстратарку з Брэста асудзілі за данаты палку Каліноўскага на шэсць гадоў

Пад Бабруйскам на трасе добра насыпала граду

У Мінску за пратэсты будуць судзіць мужа і жонку. У іх трое дзяцей4

«Усякія сітуацыі ў жыцці бываюць». Павук спытаў у мясцовых уладаў пра шахед, што ўпаў у Акцябрскім3

Ігар Стралкоў (Гіркін) будзе працаваць краўцом у калоніі1

Пасля 2 гадоў зняволення выйшаў на волю старшыня АГП Мікалай Казлоў10

Борыс Джонсан расказаў, у чым змест мірнага плана Дональда Трампа па Украіне7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Брэсцкая айцішніца вярталася з Польшчы з даведкай ад КДБ аб сплаце кампенсацыі за данаты. Шэсць гадоў калоніі13

Брэсцкая айцішніца вярталася з Польшчы з даведкай ад КДБ аб сплаце кампенсацыі за данаты. Шэсць гадоў калоніі

Галоўнае
Усе навіны →