Лідар французскай партыі «Нацыянальны фронт» Марын Ле Пэн заявіла ў інтэрв'ю тэлеканалу BFMTV аб тым, што ўваходжанне Крыма ў склад Расіі было правамоцным і ўся працэдура была выкананая з захаваннем усіх законаў, паведамляюць інфармагенцтвы.
«Я абсалютна не лічу, што гэта была незаконная анексія: быў рэферэндум, народ Крыма паказаў, што хоча далучыцца да Расіі», — сказала палітык.
Марын Ле Пэн дадала, што лічыць паўвостраў неад'емнай часткай Расіі. Акрамя таго, у ходзе інтэрв'ю яна заклікала да стварэння «стратэгічных адносін» паміж Францыяй і Расіяй у барацьбе супраць «Ісламскай дзяржавы».
Каментары