Грамадства88

Да 1 ліпеня ў парламент плануецца ўнесці новы варыянт Кодэкса аб адукацыі

Да 1 ліпеня ў Палату прадстаўнікоў плануецца ўнесці новую рэдакцыю Кодэкса аб адукацыі. Пра гэта грамадскасці Магілёва распавёў міністр адукацыі Ігар Карпенка падчас сустрэчы ў дзяржаўным абласным інстытуце развіцця адукацыі, перадае БЕЛТА.

Міністр паведаміў, што цяпер ідзе праца па ўнясенні змяненняў у Кодэкс аб адукацыі. Па яго словах, дэпутатам ужо накіравалі новаўвядзенні, якія плануецца ўносіць у Кодэкс. Таксама Карпенка заклікаў настаўнікаў-практыкаў, спецыялістаў да абмеркавання гэтага дакумента.

Закрануў ён і тэму новых школьных падручнікаў:

Карпенка: «Прэзідэнт пры прызначэнні закранаў тэму падрыхтоўкі падручнікаў. Гэтая праца ўжо часткова пачатая. Недзе да канца 2020 года мы павінны цалкам забяспечыць усімі новымі падручнікамі сістэму агульнай сярэдняй адукацыі».

Карпенка падкрэсліў, што да гэтай працы прыцягваюцца настаўнікі-практыкі. Чыноўнік заявіў, што яму цікава, ці сапраўды справядліва адбываецца конкурсны адбор аўтараў навучальных дапаможнікаў, як настаўнікі-практыкі задзейнічаныя ў сістэме рэцэнзавання падручнікаў.

Міністр выказаў задавальненне тым, як арганізаваны ў школах шосты навучальны дзень. Ён распавёў, што сам наведваў навучальныя ўстановы, каб праверыць гэта. Аднак, на думку кіраўніцтва краіны, суботу ў школах трэба загрузіць элементамі працоўнага выхавання. Як гэта зрабіць, на думку Карпенкі, павінны падказаць практыкі.

Што да вышэйшай адукацыі, тут міністр следам за кіраўніком дзяржавы раскрытыкаваў сістэму тэстаў. Маўляў, абітурыент можа паспяхова здаць тэсты, падаць сертыфікаты, але што гэты абітурыент ўяўляе сабой як асоба? На думку Карпенкі, абітурыент мог выбраць тую ВНУ, дзе яму лягчэй прайсці па балах, а не мэтанакіравана атрымоўваць абраную прафесію.

Каментары8

Іспанія чацверты раз у гісторыі выйграла Еўра — і гэта рэкорд ВІДЭА1

Іспанія чацверты раз у гісторыі выйграла Еўра — і гэта рэкорд ВІДЭА

Усе навіны →
Усе навіны

«Генерал-шпіц Умка пад кодавым іменем Беленькі». Найлепшыя твіты тыдня9

У Мінску на дзяўчыну, якая вярталася з пляжу, упала дрэва. Яна загінула3

Чэшка Барбара Крэйчыкава перамагла на Уімблдоне-2024

Лукашэнка заявіў пра «ліквідацыю напружанасці на мяжы з Украінай» і выступіў з прымірэнчымі заявамі: «Трэба дамаўляцца»28

Ураган змёў кемпінг на Віліі, паведамляюць пра загінулага3

У Мінску шторм вырываў дрэвы і руйнаваў рэкламныя шчыты ФОТЫ і ВІДЭА15

Па Беларусі коціцца непагадзь, моцныя вятры і залевы ФОТЫ і ВІДЭА2

У мінчука скралі рэчы, пакуль ён купаўся ў Цнянскім вадасховішчы

«Каханне ўсяго майго жыцця». Арына Сабаленка пацвердзіла свае адносіны з бразільскім бізнэсменам16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Іспанія чацверты раз у гісторыі выйграла Еўра — і гэта рэкорд ВІДЭА1

Іспанія чацверты раз у гісторыі выйграла Еўра — і гэта рэкорд ВІДЭА

Галоўнае
Усе навіны →