Эканоміка

Беларусь ад 1 студзеня зніжае экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты

Беларусь з 1 студзеня 2017 года зніжае экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты, што вывозяцца за межы мытнай тэрыторыі Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС).

Адпаведнае рашэнне змешчана ў пастанове Савета Міністраў ад 28 снежня 2016 года нумар 1095, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ўрада.

Стаўка экспартнай пошліны на сырую нафту будзе зніжана з $90,4 да $79,1 за 1 т. Пошліна на прамагонны бензін знізіцца з $64,1 да $43,5 за 1 т, на таварныя бензіны — з $55,1 да $23,7 за 1 т.

Пошліна на лёгкія, сярэднія дыстыляты складзе $23,7 за 1 т (была $36,1). Такая ж пошліна ўстаноўлена адносна дызельнага паліва, бензолу, талуолу, ксілолаў, змазнага і іншага масла.

Папярэдні раз стаўкі вывазных мытных пошлін адносна сырой нафты і асобных катэгорый тавараў, выпрацаваных з нафты, змяняліся 1 снежня. Тады яны былі таксама зніжаны.

Каментары

Што вядома пра грамадзяніна Германіі Рыка Крыгера, якому ў Беларусі прысудзілі расстрэл16

Што вядома пра грамадзяніна Германіі Рыка Крыгера, якому ў Беларусі прысудзілі расстрэл

Усе навіны →
Усе навіны

Як трансгендар абваліў продажы самага папулярнага амерыканскага піва14

Ілан Маск жорстка высмеяў Microsoft за глабальны IT-збой5

Святлана Ціханоўская сустрэлася з Віктарам Орбанам20

Не рабіце гэтую памылку ў захоўванні хлеба4

Назіраецца маштабны збой электронікі па ўсім свеце. Аэрапорты адмяняюць палёты12

Калабаранты з Запарожскай вобласці выдаюць сустрэчу з прамаскоўскім беларускім актывістам Лушчом за афіцыйны візіт1

За два з паловай гады на мяжы Беларусі і ЕС загінулі 126 мігрантаў2

Хутка суд над мужчынам з «тэрарыстычнага спісу». Верагодна, справа тычыцца каментароў, але яму пагражае да 12 гадоў

Ігар Случак напісаў рэзкі каментар пра рускамоўных беларусаў. Не вытрымаў нават Пазняк114

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра грамадзяніна Германіі Рыка Крыгера, якому ў Беларусі прысудзілі расстрэл16

Што вядома пра грамадзяніна Германіі Рыка Крыгера, якому ў Беларусі прысудзілі расстрэл

Галоўнае
Усе навіны →