Здарэнні44

Да трагедыі ў ГЦ «Еўропа» падлетак планаваў разню ў ВНУ

У цэнтральным апараце Следчага камітэта Беларусі завяршылася расследаванне крымінальнай справы аб нападзе былога студэнта МІПСА на людзей у мінскім гандлёвым цэнтры «Новая Еўропа».

Як паведаміў начальнік аддзела інфармацыі і сувязяў з грамадскасцю СК Сяргей Кабаковіч, дзеянні абвінавачванага кваліфікаваныя па ч. 1 арт. 13 і ч. 2 арт. 139 КК (падрыхтоўка да забойства двух і больш асоб), ч. 1 арт. 14 і ч. 2 арт. 139 КК (замах на забойства двух і больш асоб), ч. 2 арт. 139 КК (забойства, учыненае з асаблівай жорсткасцю з хуліганскіх памкненняў), ч. 1 арт. 339 КК (хуліганства).

Паводле звестак следства, 8 кастрычніка 2016 года каля 17.30 хлопец, знаходзячыся ў стане алкагольнага ап'янення, зайшоў у гандлёвы цэнтр «Новая Еўропа» з чахлом для музычнага інструмента, заведзенай і гатовай да ўжывання бензапілой. Падлетак выбіраў аб'екты для нападу сярод работнікаў і наведвальнікаў гандлёвага цэнтра. Першай ён паспрабаваў забіць жанчыну, аднак тая змагла хутка зрэагаваць і ўцячы. Другой жанчыне 1973 года нараджэння хлопец нанёс два ўдары бензапілой. Пасля таго як бензапіла заглухла з-за таго, што ў ланцуг патрапіла адзенне пацярпелай, нападнік дастаў з чахла ад гітары сякеру-кувалду і нанёс жанчыне ўдары, ад якіх яна памерла на месцы здарэння.

Затым абвінавачваны, працягваючы перамяшчацца па гандлёвым цэнтры, прычыніў цялесныя пашкоджанні рознай ступені цяжару дзвюм жанчынам, якім пазней была аказаная кваліфікаваная медыцынская дапамога. Пацярпелымі па крымінальнай справе прызнаныя тры жанчыны, а таксама сваякі загінулай.

Праз непрацяглы час хлопец быў затрыманы работнікамі і наведвальнікамі гандлёвага цэнтра, а таксама прыбыўшымі супрацоўнікамі міліцыі.

Падчас следства таксама ўстаноўлены факт падрыхтоўкі абвінавачваным забойства двух і больш асоб 7 кастрычніка 2016 года ў адной са сталічных ВНУ.

Непаўнагадовы, знаходзячыся ў стане алкагольнага ап'янення, зайшоў у навучальны корпус і завёў бензапілу. Далей ён збіраўся зайсці з ёй і сякерай-кувалдай у лекцыйную аўдыторыю, у якой у гэты час займаліся 178 студэнтаў, з мэтай нападу на іх. Давесці свой намер да канца хлопец не змог, бо выпадкова закрануў рычаг тормазу бензапілы, у выніку чаго спыніўся ланцуг. Спробы завесці бензапілу былі няўдалымі, што вымусіла яго пакінуць тэрыторыю ВНУ.

Падчас следства дапытана каля 200 сведак, праведзеныя дзясяткі экспертных даследаванняў. Даследаваная асоба абвінавачванага. Дапытаныя яго аднакласнікі, настаўнікі, аднагрупнікі, выкладчыкі і іншыя асобы.

Згодна з заключэннем стацыянарнай комплекснай псіхолага-псіхіятрычнай экспертызы непаўнагадовы ў перыяд інкрымінаваных яму дзеянняў мог у поўнай меры ўсведамляць значэнне сваіх дзеянняў і кіраваць імі.

Мера стрымання ў дачыненні да абвінавачанага застаецца ранейшай — знаходжанне пад вартай.

Крымінальная справа перададзеная пракурору для накіравання ў суд.

Як паведамлялася раней, хлопец хацеў быць забітым пры затрыманні. Яго мэтай было забойства як мага большай колькасці людзей. Два гады таму нападнік праходзіў лячэнне ў псіхіятрычным дыспансеры. Раней судзімы не быў. З забяспечанай сям'і, але бацькі не пражываюць разам і, па сутнасці, выхаваннем дзіцяці не займаліся. Бацька жыве асобна ад сына ў Мінску, маці і сястра — за мяжой.

Сваю віну ў злачынстве ў «Новай Еўропе» 17-гадовы Уладзіслаў Казакевіч прызнаў. Матывам, паводле яго слоў, стала расчараванне ў самім сабе, агіда да чалавецтва, дэпрэсіўны настрой.

У інтэрв'ю праграме «Галоўны эфір» тэлеканала «Беларусь 1» 16 кастрычніка бацька Уладзіслава сказаў, што ў сына былі комплексы праз знешнасць і вугры. Мінулым летам хлопцу былі прызначаныя новыя лекі, якія і маглі паўплываць на яго псіхічны стан.

Каментары4

Іспанія чацверты раз у гісторыі выйграла Еўра — і гэта рэкорд ВІДЭА1

Іспанія чацверты раз у гісторыі выйграла Еўра — і гэта рэкорд ВІДЭА

Усе навіны →
Усе навіны

«Генерал-шпіц Умка пад кодавым іменем Беленькі». Найлепшыя твіты тыдня9

У Мінску на дзяўчыну, якая вярталася з пляжу, упала дрэва. Яна загінула3

Чэшка Барбара Крэйчыкава перамагла на Уімблдоне-2024

Лукашэнка заявіў пра «ліквідацыю напружанасці на мяжы з Украінай» і выступіў з прымірэнчымі заявамі: «Трэба дамаўляцца»28

Ураган змёў кемпінг на Віліі, паведамляюць пра загінулага3

У Мінску шторм вырываў дрэвы і руйнаваў рэкламныя шчыты ФОТЫ і ВІДЭА15

Па Беларусі коціцца непагадзь, моцныя вятры і залевы ФОТЫ і ВІДЭА2

У мінчука скралі рэчы, пакуль ён купаўся ў Цнянскім вадасховішчы

«Каханне ўсяго майго жыцця». Арына Сабаленка пацвердзіла свае адносіны з бразільскім бізнэсменам16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Іспанія чацверты раз у гісторыі выйграла Еўра — і гэта рэкорд ВІДЭА1

Іспанія чацверты раз у гісторыі выйграла Еўра — і гэта рэкорд ВІДЭА

Галоўнае
Усе навіны →